Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарвыканкам забараніў шыльду БНР


Праект шыльды да 90-годдзя БНР на сьцяне Магілёўскага краязнаўчага музэю
Праект шыльды да 90-годдзя БНР на сьцяне Магілёўскага краязнаўчага музэю

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў моладзевым актывістам у іх просьбе ўсталяваць на будынку мясцовага краязнаўчага музэю інфармацыйную шыльду ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі.


Паводле магілёўскіх гісторыкаў 12 ліпеня 1918 году ў гэтым будынку прадстаўнікі грамадзкасьці прызналі ў горадзе ўладу БНР. Ініцыятыву актывістаў сваімі подпісамі падтрымалі болей за шэсьцьсот магілёўцаў. Подпісы актывісты зьбіралі ад 12 кастрычніка на гарадзкіх вуліцах.

Тацяна Буланава
Як паведаміла “Радыё Свабодзе”, старшыня ініцыятыўнай групы Тацяна Буланава гарвыканкам матываваў адмову тым, што нібыта супрацоўнікі музэю супраць ўсталяваньня шыльды. Акрамя таго адсутнічае дакумэнтальнае пацьверджаньне факту прызнаньня магілёўскай грамадзкасьцю ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі ў горадзе.

Адказ з гарвыканкаму падпісаў намесьнік яго старшыні Фёдар Міхеенка.

“Я лічу, што насамрэч прычыны тут у іншым. Уладу палохае ўсё, што зьвязана зь Беларускай Народнай Рэспублікай. Сумна, што гарадзкая выканаўчая ўлада ня лічаць факт прызнаньня магілёўцамі ўлады БНР у горадзе значнай гістарычнай падзеяй. Нам нічога не застаецца, як дакумэнтальна пацьвердзіць, што ён меў месца ў гісторыі нашага гораду”, зазначае Тацяна Буланава.

Факт сходу прадстаўнікоў грамадзкасьці Магілёва й прызнаньне імі ўлады БНР у гістарычнай літаратуры знайшоў мясцовы гісторык Ігар Пушкін. Паводле яго сход адбыўся 12 ліпеня 1918 году зь ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэту, якім кіраваў Міхаіл Кахановіч. У сходзе удзельнічала каля чатырохсот магілёўцаў. Яны, як сьцьвярджае гісторык, бальшынёй галасоў і прызналі ў Магілёве ўладу БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG