Вацлаў Гавэл павіншаваў беларусаў

Напярэдадні Калядаў мы атрымалі відэавіншаваньне ад чэскага сябра Беларусі, экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
“Я сардэчна віншую беларускіх слухачоў радыёстанцыі “Свабодная Эўропа”. Цьвёрда веру, што калі пакуль у свабоднай Эўропе Беларусь стаіць толькі адной нагою, то раней ці пазьней ступіць туды абедзьвюма нагамі. Жадаю вам цудоўных першых і другіх Калядаў, якія маеце наперадзе, і ўсяго добрага ў новым годзе”.