Крычаўскі завод гумавых вырабаў часткова спыніў працу. Бальшыня работнікаў знаходзяцца ў часовым адпачынку.
Вытворчасьць спынілі празь нястачу сыравіны. Яе завод ня можа набыць, бо на тое няма сродкаў.
Пра гэта паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Кіраўніцтва заводу пакуль ўхіляецца ад камэнтароў.
На заводзе працуюць блізу тысячы чалавек. Ён выпускае гумавы абутак і гуматэхнічныя вырабы. Асноўны рынак збыту прадукцыі Расея.
На Крычаўскім раённым вузьле сувязі паведамілі, што ў прадпрыемства вялікая запазычанасьць за тэлефонную сувязь. Паводле сувязістаў на прадпрыемстве падлучаныя толькі тры тэлефонныя нумары.