Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добруш: вымушаны адпачынак на маслазаводзе


Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ “Малочныя прадукты” — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.


Адна з працаўніц заводу патлумачыла прычыну нечаканага адпачынку:

“Прыпынена праца на два месяцы — гэткі адпачынак з ініцыятывы наймальніка й з аплатай дзьвюх трацін тарыфнага акладу. Што будзе далей з прадпрыемствам, нічога ня ведаем. Нам пра гэта ніхто нічога не казаў”.

Завод да нядаўняга часу выпускаў ня толькі масла сьметанковае й шакаляднае, але й тварог, малако, сьмятану, сыр, казэін. Цяпер мясцовыя гаспадаркі адпраўляюць малако на перапрацоўку на галаўное прадпрыемства ў Гомель.

Дырэктар філіялу Аляксандар Барсякоў так патлумачыў нашаму радыё цяперашнюю сытуацыю:

“Мы выпускаем такую прадукцыю, на якую сёньня на ўсясьветным рынку надзвычай упалі кошты. Няма сэнсу нам яе надалей вырабляць. У гэтай сувязі, каб не памнажаць агульныя страты, галаўным прадпрыемствам і прынятае гэткае рашэньне. Лінія паводзінаў галаўнога прадпрыемства такая: у любым выпадку нам трэба пераспэцыялізаваць філіял. Гэта значыць, вызначыць і выпускаць іншую прадукцыю. Магчыма, нават і не зьвязаную зь перапрацоўкай малака”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG