Кантроль за працоўнай дзейнасьцю нядбайных бацькоў найбліжэйшым часам будзе ўзмоцнены. Пра гэта намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Косінец заявіў сёньня ў Менску падчас сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным утрыманьні.
Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе створана некалькі кампаній для працаўладкаваньня асобаў, абавязаных сплачваць выдаткі на выхаваньне сваіх дзяцей.
“Будзеце працаваць як мае быць”, — сказаў Аляксандар Косінец сабраным.
Неўзабаве будзе ўведзеная норма, у адпаведнасьці зь якойнаймальнік будзе прыцягвацца да адказнасьці за пропуск працаў асобамі, якія мусяць аплачваць утрыманьне сваіх дзяцей.
Адказнасьць нядбайных бацькоў за пропуск працы таксама будзе істотна ўзмоцненая.
“Два-тры разы запар прагуляў — у калёнію да двух гадоў”, — сказаў віцэ-прэм’ер.
Усе нядбайныя бацькі, якія пакутуюць на алькагалізм, будуць лячыцца ад гэтай слабасьці ў добраахвотным або абавязковым падарадку, заявіў Косінец.
Ён даўдаручэньне поўнасьцю абсьледаваць усіх асобаў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаваньні, і тых, хто пакутуе на алькагалізм, прымусова накіраваць у наркалягічны дыспансэр, паведамляе БЕЛТА.
“Для лячэньня мы прыменім самыя сучасныя мэтодыкі”, — паабяцаў віцэ-прэм’ер. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам колькасьць койка-месцаў у краіне для такога кшталту хворых будзе павялічаная да тысячы.
Аляксандар Косінец таксама зьвярнуў увагу на незадавальняльны стан жыльля нядбайных бацькоў і запатрабаваў тэрмінова навесьці парадак у жылых памяшканьнях. У адваротным выпадку кватэры будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяўпа ўтрыманьні дзяцей, паабяцаў віцэ-прэм’ер.
Паводле віцэ-прэм’ера, за час дзеяньня дэкрэту № 18, у дачыненьні да нядбайных бацькоў усчалі 1866 крымінальных спраў, 596 чалавек ужо пазбаўленыя волі.
Віцэ-прэм’ер паабяцаў, што нядбайным бацькам дзяржава ня будзе рабіць ніякіх патураньняў:
“Будуць працаваць. У нас толькі ў будаўніцтве нестае 100 тысяч чалавек”.
“У нас невялікая краіна, на ўліку кожны чалавек, і гэтае згубнае зьявішча, як нядбайныя бацькі, будзе вынішчанае”, — запэўніў Аляксандар Косінец.
Ён нагадаў, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка паставіў у гэтым кірунку дужа сур’ёзныя задачы.
“Праца ў найбліжэйшы час будзе сыстэматызаваная. Дзяцей мы ў крыўду не дамо й не дапусьцім, каб яны цярпелі праз тое, што для кагосьці даражэйшая за ўсё пляшка”, — зрабіў выснову віцэ-прэм’ер.
Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе створана некалькі кампаній для працаўладкаваньня асобаў, абавязаных сплачваць выдаткі на выхаваньне сваіх дзяцей.
“Будзеце працаваць як мае быць”, — сказаў Аляксандар Косінец сабраным.
Неўзабаве будзе ўведзеная норма, у адпаведнасьці зь якой
Наймальнік будзе адказваць за прагулы нядбайных бацькоў.
Адказнасьць нядбайных бацькоў за пропуск працы таксама будзе істотна ўзмоцненая.
“Два-тры разы запар прагуляў — у калёнію да двух гадоў”, — сказаў віцэ-прэм’ер.
Усе нядбайныя бацькі, якія пакутуюць на алькагалізм, будуць лячыцца ад гэтай слабасьці ў добраахвотным або абавязковым падарадку, заявіў Косінец.
Ён даў
Нядбайных бацькоў-алькаголікаў будуць лячыць добраахвотна або прымусова.
“Для лячэньня мы прыменім самыя сучасныя мэтодыкі”, — паабяцаў віцэ-прэм’ер. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам колькасьць койка-месцаў у краіне для такога кшталту хворых будзе павялічаная да тысячы.
Аляксандар Косінец таксама зьвярнуў увагу на незадавальняльны стан жыльля нядбайных бацькоў і запатрабаваў тэрмінова навесьці парадак у жылых памяшканьнях. У адваротным выпадку кватэры будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяў
Кватэры, што дрэнна даглядаюцца, будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяў па ўтрыманьні дзяцей.