А.Лукашэнка лічыць: неабходна стварыць працоўныя лягеры для нядбайных бацькоў, якія ня хочуць сплачваць дзяржаве выдаткі на ўтрыманьне дзяцей.
“Калі яны будуць пастаўленыя ў такія ўмовы, яны тысячу разоў падумаюць: альбо ім жыць у ранейшых умовах, альбо будуць тут працаваць. Норму не выпрацаваў, дзьве заўвагі, на трэцюю — у працоўны лягер, а там самыя жорсткія ўмовы. Вось тады яны будуць баяцца і лепш працаваць прымусова, выконваць тры нормы за суткі, чым трапіць у такі лягер, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі б гэта было зроблена, я ўпэўнены, за год сытуацыя зьмянілася б!” – заявіў Лукашэнка 18 лістапада на нарады па пытаньні выкананьня дэкрэту № 18 ”Пра дадатковыя меры па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”.
“Рыдлёўку ў рукі — капай, не капаеш — значыць, сёньня галодным застанесься. Гэтыя людзі разумеюць толькі сілу. Іх марна ў чымсьці пераконваць. Зроблена гэта? Сто адсоткаў, што ня зроблена! Вы так і працуеце, як і працавалі, пераконваючы іх, а пераконваньне — гэта звычайны фармалізм”, — зьвярнуўся да чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: норму ня выпрацаваў — у працоўны лягер!