Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сёньня выступіць у парлямэнце Вялікабрытаніі.
Як паведамляе БелТА, прэм'ер-міністар Беларусі азнаёміцца з дзейнасьцю парлямэнту Вялікабрытаніі, сустрэнецца з членамі Палаты лордаў і Палаты абшчын.
Прадугледжваецца яго сустрэча з дзяржаўным міністрам па справах Эўропы, членам Кабінэта міністраў Вялікабрытаніі Кэралайн Флінт.
Плянуецца, што 17 лістапада ў Лёндане адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Затым прэм'ер-міністар Беларусі дасьць інтэрвію агенцтву Ройтэр.На 17 лістапада заплянавана таксама сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з лордам-мэрам Лёнданскага сіці Іэнам Людэрам.
Прэм'ер-міністар Беларусі 16-19 лістапада знаходзіцца з рабочым візытам у Вялікабрытаніі. Ён узначаліць работу беларускай дэлегацыі на Беларускім інвэстыцыйным форуме, які пройдзе ў Лёндане 18 лістапада.