Больш за тое, зьявілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што Міністэрства замежных справаў атрымала загад рыхтаваць візыт у Вялікую Брытанію менавіта Аляксандра Лукашэнкі.
За спраўджваньнем гэтай інфармацыі карэспандэнт “Свабоды” зьвярнуўся ў МЗС. Там адказалі: “наша прэсавая служба гэтую інфармацыю не камэнтуе”.
Лёнданскі інвэстыцыйны форум пройдзе 18 лістапада. Яго мэта – прэзэнтацыя бізнэс-супольнасьці інвэстыцыйных магчымасьцяў Беларусі, усталяваньне беспасярэдніх кантактаў замежных інвэстараў з прадпрыемствамі і банкамі Беларусі.
Раней паведамлялася, што беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм’ер Сяргей Сідорскі.