Новаабраны прэзыдэнт ЗША Барак Абама (поўнае імя – Барак Хусэйн Абама ІІ), які павінен уступіць на сваю пасаду 20 студзеня 2009, нарадзіўся 4 жніўня 1961 году ў Ганалулу на Гаваях.
Ягоны бацька, Барак Хусэйн Абама, паходзіў з Кеніі, а маці, Эн Данэм, са штату Канзас. Бацькі будучага прэзыдэнта сустрэліся ў 1960 годзе ў часе вучобы ў Гавайскім унівэрсытэце, дзе Абама-старэйшы быў замежным студэнтам. Яны пабраліся шлюбам 2 лютага 1961 году, шэсьць месяцаў да нараджэньня сына.
Калі Абаму было два гады, бацькі разыйшліся, а ў 1964 годзе яны ўзялі фармальны развод. Пасьля разводу маці выйшла паўторна замуж, за інданэзійца, і сям’я ў 1967 годзе пераехала ў Інданэзію, дзе Абама пайшоў у школу. Калі Абаму было 10 гадоў, маці зноў разьвялася і вярнулася з сынам на Гаваі.
Калі маці, якая была антраполягам, зноў выехала ў Інданэзію, Абама застаўся на Гаваях пад апекай дзядоў, каб закончыць сярэднюю школу. Ягоная бабуля, Мэдлін, памерла 2 лістапада 2008 году, за два дні да таго, як унука абралі 44-м прэзыдэнтам ЗША.
У маладосьці Барак Абама захапляўся баскетболам. У сваёй аўтабіяграфіі ён напісаў: “Прынамсі на баскетбольнай пляцоўцы я мог далучыцца да нейкай супольнасьці з уласным унутраным жыцьцём. Гэта там я знайшоў сваіх найбліжэйшых белых сяброў, у грамадзе, дзе чорны колер скуры ня быў недахопам”.
У Лос Анджэлесе Абама паступіў у каледж, але неўзабаве перавёўся ў Калюмбійскі Ўнівэрсытэт у Нью-Ёрку, дзе закончыў факультэт палітычных навукаў. Абама прызнаўся, што ў тыя ўнівэрсытэцкія гады ўжываў марыхуану і какаін — гэта ён акрэсьліў як сваю “найбольшую маральную паразу”.
Пражываючы ў Нью-Ёрку, Абама даведаўся, што ягоны бацька, якога ён фактычна ня ведаў, загінуў у аўтамабільнай аварыі. Абама выбраўся ў Кенію, каб наведаць бацькаву магілу.
Атрымаўшы ўнівэрсытэцкі дыплём, Абама тры гады працаваў у Чыкага як гэтак званы community organizer — асоба, якая заахвочвала бедных арганізавацца палітычна дзеля паляпшэньня свайго жыцьця. Гэтую цяжкую і нізкааплачваную працу Абама потым назаве сваёй “найлепшай адукацыяй”.
Пасьля сваёй першай пасады ён запісаўся ў Гарвардзкую юрыдычную школу, адну з найбольш элітарных вучэльняў для амэрыканскіх юрыстаў. Атрымаўшы дыплём, ён пачаў працаваць у юрыдычнай фірме ў Чыкага, дзе сустрэў сваю будучую жонку Мішэл, якая таксама закончыла Гарвардзкую юрыдычную школу. Яны ажаніліся ў 1992 годзе; у іх дзьве дачкі — 10-гадовая Малія і 7-гадовая Саша.
У 1996 годзе Абама пачаў сваю палітычную кар’еру — яго выбралі ў сэнат штату Іліной. Год раней ад раку памерла ягоная маці.
У 2004 Абама вырашыў паспрабаваць шчасьця ў выбарах у Сэнат ЗША. Падчас кампаніі ён зьвярнуў на сябе ўвагу Джона Кэры, кандыдата ад дэмакратаў на тагачасных прэзыдэнцкіх выбарах. Кэры папрасіў Абаму выступіць з галоўнай прамовай на агульнанацыянальнай канвэнцыі дэмакратаў.
Абама агаломшыў усіх амэрыканцаў перад тэлевізарамі заклікам ня думаць пра сябе як пра дэмакратаў ці рэспубліканцаў, лібэралаў ці кансэрватараў, а аб’яднацца ў любові да свае краіны і пашане адзін да аднаго.
Прамова Абамы, якая трывала 17 мінут, катапультавала яго з ролі нікому не вядомага правінцыйнага юрыста да статусу агульнанацыянальнай палітычнай зоркі.
Абама лёгка выйграў свой мандат у Сэнаце ад штату Іліной у 2004 годзе, і пра яго адразу загаварылі як пра будучага прэзыдэнцкага кандыдата.
У лютым 2007 году Абама заявіў, што хоча змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША.