Сёньня з раніцы ў Баранавічах грамадзкія актывісты наведалі крыж памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Ён месьціцца цяпер амаль у цэнтры гораду, тэрыторыя ля помніка агароджаная і прыбраная.
— Мы прынесьлі кветкі, павязалі новы вышываны ручнік, узрыхлілі глебу, — паведаміў “Свабодзе” кіраўнік баранавіцкай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.
Са словаў суразмоўцы, сёньня ж у 16.00 у Баранавічах ля крыжа памяці адбудзецца жалобны мітынг.