Затрыманыя двое актывістаў моладзі БНФ

Антон Койпіш

Спэцназаўцы затрымалі сяброў Рады моладзі БНФ Сяржука Семянюка і Антона Койпіша. Хлопцы разам зь некалькімі паплечнікамі раздавалі каля ГУМу ўлёткі з запрашэньнем удзельнічаць у вулічным шэсьці ў Курапаты на Дзяды.

Антона і Сержука адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Міліцыянты не паведамляюць іх паплечнікам, ці будуць на хлопцаў складаць пратаколы. Мабільныя тэлефоны Койпіша і Семянюка адключаныя.

Актывісты моладзі БНФ перайшлі раздаваць улёткі на Нямігу.

Заўтра ўлёткі будуць распаўсюджваць каля вышэйшых навучальных установаў.