Суд Менскага раёну пачаў разгляд справы Вольгі Мянцюк, якую абвінавачваюць у перадачы кіраваньня машынай п’янаму мужу.
Машына Мянцюкоў на трасе Менск—Мікашэвічы пратараніла «жывы шчыт» з затрыманых міліцыянтамі ДАІ машын. У выніку 5 чалавек атрымалі розныя траўмы.
Учора Рамана Менцюка гэты ж суд асудзіў да 5 гадоў турмы.
Вольга Мянцюк знаходзіцца на 8-месяцы цяжарнасьці.