Расейскі тэлеканал РТР у праграме “Вести недели” паказаў рэпартаж пра наведаньне кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вайсковых вучэньняў.
У рэпартажы гаворыцца: “Многія зьвярнулі ўвагу, што з сабой на палігон Аляксандар Лукашэнка ўзяў 5-гадовага сына Мікалая”. Сын, адзначылі тэлежурналісты, быў таксама ў вайсковай форме, на пагонах вышытыя гербы беларускага войска, як у бацькі-галоўнакамандуючага.
“Побач была мілавідная жанчына ў чыне старшага лейтэнанта. І журналісты ўвесь час гадалі, ці ня маці гэта сына прэзыдэнта?” — такім пытаньнем скончыўся тэлерэпартаж.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА
Дарэчы, з рэпартажаў пра вайсковыя вучэньні, паказаных учора па Беларускім тэлебачаньні і ОНТ , кадры з сынам Мікалаем зьніклі.