Ахова Аляксандра Лукашэнкі, а таксама спэцназ міліцыі ачапілі месца правядзеньня ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 65-й гадавіны зьнішчэньня Менскага гета.
Маладафронтаўцы ўшанавалі памяць ахвяр Менскага гета
Наста Палажанка: Мы памятаем пра гэтую трагедыю, і ўсьведамляем, зь якой адказнасьцю павінны будаваць сваю будучыню.
***
“Яма”: 65 гадоў пасьля трагедыі
Сёньня, 20 кастрычніка, ў Менску адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў менскага гета. 65 гадоў таму фашысцкія акупанты зьнішчылі менскае гета й забілі дзясяткі тысяч габрэяў. Многія зь іх былі пахаваны побач зь Юбілейнай плошчай, на месцы, якое цяпер вядома як мэмарыяльны комплекс “Яма”. На цырымоніі прысутнічалі афіцыйныя асобы, дыпляматы, кіраўнікі габрэйскіх арганізацый, былыя вязьні гета і жыхары сталіцы.
***
А.Лукашэнка: усялякія перашкоды для дыялёгу з ЭЗ зьнятыя
“У нас шматвэктарная палітыка. Мы ў цэнтры Эўропы — і гэтым усё сказана. Таму для нас важная Эўропа. А з расейцамі мы — адзін народ”, — заявіў А. Лукашэнка.
***
На мерапрыемства, якое адбываецца на мэмарыяльным комплексе “Яма”, прапусьцілі ня ўсіх журналістаў і ня ўсіх, хто прыйшоў туды з кветкамі. Затое прывялі студэнтаў. Журналіста Генадзя Кесьнера не пусьцілі на месца жалобнага мерапрыемства
Вуліца Мельнікайта была часова перакрытая для руху
транспарту, а ўздоўж дарогі стаялі дзецюкі-мацакі
транспарту, а ўздоўж дарогі стаялі дзецюкі-мацакі
Мінакі маглі чуць водгульле выступу Лукашэнкі
Перад прысутнымі выступіў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля хвіліны маўчаньня пачалося ўскладаньне кветак.
На мэмарыяле “Яма” прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх акрэдытаваных у Беларусі амбасадаў, а таксама беларускіх і міжнародных габрэйскіх арганізацый і некалькі былых вязьняў гета.
У раёне мэмарыялу часова спынены рух транспарту.