Рада Эўразьвязу на 6 месяцаў прыпыніла візавыя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў. З 41 асобы, якія ўваходзілі ў сьпіс неўязных, засталіся пяцёра. Камэнтары палітыкаў і аналітыкаў.
Што азначае скасаваньне санкцыяў? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
“Рэальны дыялёг ці жульніцтва?”
Афіцыйны Менск выказаў гатоўнасьць прыняць місію Эўразьвязу. Чаго чакаюць у Беларусі пасьля таго, як Эўразьвяз прыпыніў візавыя санкцыі? Рашэньне Эўразьвязу “Свабодзе” камэнтуюць Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі і Алесь Бяляцкі.
Беларусь скасуе сьмяротнае пакараньне?
Рада Эўразьвязу на 6 месяцаў прыпыніла візавыя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў. З 41 чалавека, якія значыліся ў ранейшым сьпісе неўязных, засталіся толькі пяцёра. Як гэтае рашэньне можа паўплываць на далейшую палітыку беларускіх уладаў?
Дэпутатка Эўрапарлямэнту патрабуе канкрэтнага пляну
Жанін Хэніс-Плясхарт (Jeanine Hennis-Plasschaert) накіравала старшыню Рады Эўропы запыт наконт пляну дзеяньняў у дачыненьні да Беларусі, калі такі існуе.
Сымпатыі да Эўразьвязу ў лічбах
Ці паедзе Лукашэнка ў Лёндан?
Аляксандар Лукашэнка можа ўзначаліць беларускую дэлегацыю, якая накіруецца на Інвэстыцыйны форум у Лёндан. Гаворка пра гэта пачалася пасьля адмены візавых абмежаваньняў для кіраўніка беларускай дзяржавы.
***
ЭЗ накіроўвае місію ў Беларусь
“Найбліжэйшымі тыднямі місія ЭЗ накіруецца ў Менск, каб ацаніць, як мы можам разьвіваць палітычныя і эканамічныя стасункі зь Беларусьсю”, – заявіў Хавіер Саляна. Гэтую заяву спадар Саляна зрабіў у Люксэмбургу на сумеснай зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым прэсавай канфэрэнцыі, перадае Прайм-ТАСС.
“Беларусь гатовая разьвіваць прадуктыўныя стасункі з ЭЗ. Мы гатовыя працаваць у гэтым кірунку”, – цытуе ІТАР-ТАСС словы Мартынава.
В.Оргіш: “З атачэньня Лукашэнкі зьнікнуць адыёзныя фігуры”
Палітоляг, доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш пры ацэнцы скасаваньня Эўропай санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў прагназуе, што з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі паступова зьнікнуць найбольш замшэлыя адыёзныя асобы.
***
Наступныя 6 месяцаў – важны пэрыяд ў стасунках Беларусь-ЭЗ
“Мы адкрылі новую старонку ў гісторыі стасункаў, але з боку Менску яна павінна быць запоўненая паляпшэньнямі ў важных сфэрах, у прыватнасьці праз выкананьне 12 рэкамэндацыяў ЭЗ”, – заявіла Крыстына Галяк, прэсавая сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі Хавіера Саляны.
“Цягам наступных шасьці месяцаў мы будзем уважліва сачыць за працай ураду Беларусі”, – сказала спадарыня Галяк.
***
Неўязнымі засталіся старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, якую вінавацяць у недэмакратычным характары выбараў, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, былы камандзір вайсковай часткі 3214 Дзьмітры Паўлічэнка і былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьняў апанэнтаў улады Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
Зьдзелка паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем?