Удзельнічае філёзаф Алесь Анціпенка. Эфір 9 кастрычніка 2008 году
“Тутэйшы – саманазоў беларуса цягам 19 – пачатку 20 стагодзьдзя, зародкавы стан будучай беларускасьці.
Тутэйшы – будучы беларус, які страціў усьведамленьне сваёй этнічнай (родавай) прыналежнасьці і яшчэ не набыў нацыянальнай ідэнтычнасьці”.
***
Вячаслаў Ракіцкі: “Адкуль паўстаў саманазоў “тутэйшыя”?”
Ракіцкі: “Кім быў сёньняшні беларус да таго, як ён назваў сябе тутэйшым?”
Анціпенка: “Да гэтага існаваў палітонім "ліцьвіны". У Вялікім Княстве Літоўскім сёньняшнія беларусы называлі сябе ліцьвінамі. Распад ВКЛ (спачатку ўсталяваньне канфэдэрацыі, а далей і страта аўтаноміі, якую мела ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай) прывяло да разбурэньня і палітоніму "ліцьвіны". Частка беларускай эліты эмігравала ў польскую культуру, а частка -- у расейскую. А тыя простыя людзі, якія засталіся на зямлі, людзі ў сялянскім стане, і пачалі называць сябе тутэйшымі”.
Ракіцкі: “А калі саманазоў “тутэйшыя” набывае міталягічнае значэньне?”
Анціпенка: “Гэта зьвязана з паўставаньнем нацыянальнага праекту, калі сапраўды пачынаюць сутыкацца новыя магчымасьці для чалавека самідэнтыфікавацца як беларус з тутэйшасьцю. Добрай ілюстрацыяй, як гэта адбывалася, ёсьць п'еса Янкі Купалы "Тутэйшыя". З аднаго боку -- Мікіта Зносак як тыповы тутэйшы чалавек, з другога -- Янка Здольнік, які пачынае ідэнтыфікаваць сябе як беларус і адкрывае магчымасьць гэтай ідэнтыфікацыі".
Ракіцкі: "Янка Купала міт пра тутэйшых палітызаваў. А як бы вы, філёзаф Алесь Анціпенка, скрозь гістарычную пэрспэктыву вызначылі зьмест гэтага міту пра тутэйшых? Хто ён, тутэйшы?"
Анціпенка: "Тутэйшы -- будучы беларус. Але самае важнае ў гэтым міце тое, што праз тутэйшасьць беларус набывае мажлівасьць
Праз тутэйшасьць беларус набывае мажлівасьць выжыць.
Ракіцкі: "Вы хочаце сказаць, што беларусы захавалі сябе дзякуючы нацыянальнай нявызначанасьці?"
Анціпенка: "Так. І, між іншым, гэтую лінію часам можна прасачыць аж да сёньняшняга дня. Напрыклад, калі Валянцін Акудовіч піша,
Любая вызначанасьць у беларускай гісторыі заўсёды заканчвалася вельмі драматычна, а то і трагічна.
Ракіцкі: "Чаму?"
Анціпенка: “Таму што гэта азначае, што нехта іншы на гэтай зямлі прэтэндуе на гэту зямлю. Але ў гэтай зямлі ёсьць гаспадар, аўтахтонны жыхар, гэта значыць чалавек, які на гэтай зямлі нарадзіўся. Усе астатнія папросту прыйдышы. Гэта -- альбо захопнікі, альбо дзеці й унукі захопнікаў. Альбо гэта ўлада, якая ня ёсьць уладай гэтага народу”.
Ракіцкі: “Чаму беларусы аж да канца 19 стагодзьдзя ня мелі нацыянальнага вызначэньня? Чаму цэлае стагодзьдзе яны амаль усе называлі сябе тутэйшымі?”
Анціпенка: “Гэта таксама можна патлумачыць тым, што ўсё ж беларускі нацыянальны праект -- гэта праект пазьнейшы, параўнальна з
Тутэйшасьць і мова -- першыя падваліны беларускага нацыяналізму.
Ракіцкі: “Значыць, на тутэйшасьці паўстаў беларускі нацыянальны праект?”
Анціпенка: “Гэта так. Тутэйшасьць як адна з падвалінаў. На той час ужо не існавала высокай беларускай культуры. Высокая беларуская культура была культурай альбо расейскай, альбо польскай. Гэта значыць, высокая культура была культурай калянізацыйнай. Менавіта брак гэтай высокай культуры акурат і быў адной з прычынаў, чаму тутэйшасьць і беларуская мова сталіся асноўнымі чыньнікамі беларускага самавызначэньня пры канцы 19 стагодзьдзя".
Ракіцкі: “Мы можам сказаць, што канец 19-га стагодзьдзя – пачатак 20-га --- гэта час, калі чалавек на этнічнай беларускай прасторы пачаў губляць тутэйшасьць”. Што канкрэтна разам з тутэйшасьцю гублялі беларусы, і што знаходзілі?”
Анціпенка: “Вядома, нацыянальны праект -- гэта праект мадэрнізацыйны. Безумоўна, паўставаньне беларусаў як нацыі адкрывала новыя пэрспэктывы. Зусім жа не выпадкова наш паэт пісаў пра неабходнасьць беларусам заняць свой пачэсны пасаг між народамі, бо нацыянальны праект -- гэта праект набыцьця палітычнай суб'ектнасьці. Гэта -- праект, калі ты робісься акторам на эўрапейскай палітычнай сцэне. І калі Купала піша пра пачэсны пасад, дык ён піша пра тое, што беларусы могуць стаць адной з тых нацыяў, што ўтвараюць сучасную Эўропу".
Ракіцкі: "Дык чаму беларусы не хацелі займаць гэты пачэсны пасад сярод народаў?"
Анціпенка: "Менавіта з пачуцьця небясьпекі. Таму што якраз быць вызначаным, гэта -- прыняць выклікі. Гэта -- быць свабодным. На чым палягае праект фармаваньня сучасных нацыяў? На тым, што нацыя дэкляруе сваё права быць роўнай і свабоднай. А любая свабода і любая вызначанасьць -- гэта гатовасьць прыняць выклікі. Гэта – адказнасьць. І гэта не заўсёды адбываецца без стратаў. За нацыянальную свабоду звычайна прыходзіцца плаціць вялікімі ахвярамі".
Ракіцкі: “Беларусы – безадказная нацыя?”
Анціпенка: "Не. Беларусы папросту маюць дастатковы траўматычны гістарычны досьвед калянізацыі, досьвед акупацыі. І гэты досьвед,
Тутэйшы беларус -- гэта чалавек не радыкальны.
Ракіцкі: “Якія яшчэ, з вашага гледзішча, існуюць міталягемы, блізкія паводле сэнсу тутэйшасьці беларусаў?”
Анціпенка: “Перадусім гэта – партызан. Партызан -- чалавек, які маскуецца, які таксама хоча стварыць уражаньне, што яго няма. У гэтым “няма” і ёсьць перавага партызана, як і тутэйшага, бо гэтае “няма” дае яму мажлівасьць зьнянацку ўдарыць па ворагу, тады, калі той не чакае. Яшчэ адна літаратурная мэтафара – “босыя на вогнішчы”. Яна ўвасабляе тую сацыяльную бяду, у якую трапляе тутэйшы, калі ён застаецца ні з чым. Ён ня мае ні сваёй дзяржавы, ні сваёй краіны. У яго ўсё забралі захопнікі”.
Ракіцкі: “А “людзі на балоце”?”
Анціпенка: "Гэта таксама міталягема, і яна блізкая міталягеме “тутэйшыя”. Тутэйшы вырастае зь зямлі, каб потым стацца беларусам, як
Наш нацыянальны праект яшчэ ня спраўдзіўся.
Ракіцкі: “Чаму назоў “тутэйшы” і адпаведна міт пра беларуса як тутэйшага жыве аж да сёньня, нягледзячы на ўжытак і афіцыйна, і на побытавым узроўні нацыянальнага вызначэньня “беларус”? І самі людзі ўжо называюць сябе беларусамі...”
Анціпенка: "Наш нацыянальны праект яшчэ ня спраўдзіўся. Беларусы яшчэ ў працэсе фармаваньня сваёй нацыянальнай сьвядомасьці. Калі часам кажам, што мы яшчэ не дайшлі да той Беларусі, дык за гэтым выразам стаіць толькі адно -- мы нацыя, ідэнтычнасьць якой яшчэ актыўна фармуецца”.
Ракіцкі: “На падставе таго, што вы сказалі, у мяне нараджаецца думка, што міт пра тутэйшых перадусім жыве ў асяродзьдзі інтэлектуалаў. Гэта так?”
Анціпенка: “У пэўнай ступені так. Таму што гэта зручнае паняцьце, якое дае магчымасьць зразумець, дзе мы знаходзімся, на якой стадыі нашага нацыянальнага жыцьця знаходзіцца фармаваньне нашай нацыянальнай сьвядомасьці. Наколькі далёка мы адышлі ад той тутэйшасьці, ці яна ўсё-такі зьяўляецца рэцыдывам, які нагадвае нам, што мы ўрэшце мусім вызначыцца як нацыя, хто мы, з кім і куды ідзем, які наш выбар -- на Захад, на Ўсход, ці застаемся тут? Тутэйшасьць заўсёды нагадвае нам, што мы яшчэ не зрабілі да канца выбару".
Ракіцкі: “Як доўга будзе існаваць гэты міт? А мо і ня варта, каб ён паміраў?”
Анціпенка: “Калі міты паміраюць, гэта не заўсёды балюча. А памрэ гэты міт тады, калі мы станем нармальнай сучаснай нацыяй у складзе аб’яднанай Эўропы”.