Сёньня ў 19 гадзін паводле менскага часу ў Манака адбылося лёсаваньне сярод удзельнікаў групавой стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Супернікамі барысаўскага БАТЭ ў групе будуць гішпанскі "Рэал", італьянскі "Ювэнтус" і расейскі "Зэніт". "Рэал" -- найбольш тытулаваны клюб у гісторыі эўрапейскага футболу, "Ювэнтус" таксама сярод "грандаў", а "Зэніт" летась выйграў кубак УЕФА.
27 жніўня БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў згуляў на сваім полі ўнічыю з баўгарскім клюбам “Леўскі” і па суме дзьвюх гульняў, упершыню ў гісторыі беларускага футболу трапіў у групавы турнір прэстыжнага спаборніцтва.