“І наша краіна набыла незалежнасьць дзіўным чынам”

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін – адзіны зь лідэраў АДС, хто падтрымаў абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
У інтэрвію газэце “Наша Ніва” Калякін заявіў, што “і наша краіна набыла незалежнасьці таксама досыць дзіўным чынам...”

“Абхазія і Асэтыя нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў. Не для каго не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР. Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз”.