У Сочы прайшла сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. ТЭМА ДНЯ.
Нагадаем. 14 жніўня ў Маскве адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі ўрадаў Расеі і Беларусі Ўладзімерам Пуціным і Сяргеем Сідорскім. Чакалася, што на гэтай сустрэчы будзе вырашана пытаньне адносна цэнаў на расейскі газ у наступным годзе. Аднак гэтае пытаньне было адкладзена да сёньняшняй сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі.
“19 жніўня, па-мойму, у Сочы павінна адбыцца сустрэча двух прэзыдэнтаў. Дзьмітры Анатолевіч чакае”, — сказаў У.Пуцін падчас сустрэчы ў Маскве з прэм'ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Рух Лукашэнкі “на Захад” пакуль прыпынены
Наколькі апраўдала чаканьні сустрэча Дзьмітрыя Мядзьведзева і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы? Ці далі прэзыдэнты Расеі і Беларусі адказы на тыя пытаньні, што стаяць цяпер у двухбаковых дачыненьнях? Ці ўдалося Аляксандру Лукашэнку на гэты момант адбіць палітычны націск Масквы?
Меркаваньне лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка пра перамовы Лукашэнкі і Мядзьведзева: "Тое, што адбылося ў Сочы, ні для каго не было нечаканасьцю Гэта змушэньне Лукашэнкі да згоды на ўвод расейскіх войскаў і ракетаў у Беларусь. Гэта ўсё ў рэчышчы таго акупацыйнага пляну, які распрацоўваўся адначасна, калі распрацоўваўся бліц-крыг супраць Грузіі. Гэта пагражае рэальнай стратай незалежнасьці Беларусі. Сытуацыя вельмі небясьпечная. І тое, што адбылося ў Сочы, выявіла тэндэнцыі, як Расея будзе ажыцьцяўляць свой плян. У канечным выпадку, тое, што яна зрабіла ў Грузіі, тое яна здольная зрабіць і ў Беларусі. Беларусы павінны гэта ведаць і памятаць пра гэта, таму што толькі наша супраціўленьне можа гэтаму перашкодзіць".
М.Марыніч: “Такі гандаль выгодны толькі Расеі”
На думку Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі.
А.Лукашэнка: не лічу патрэбным улазіць у канфлікт
Грузіна-асэтынскі канфлікт пацьвярджае неабходнасьць “няпростых дзеяньняў” у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Мядзьведзеў прапануе Лукашэнку пагаварыць пра Грузію
Дзьмітры Мядзьведзеў лічыць: эканамічныя дачыненьні Расеі і Беларусі разьвіваюцца стабільна і гандлёвы таваразварот паміж карінамі напрыканцы году можа перавысіць 30 мільярдаў даляраў.
“Курортная” размова будзе нялёгкай
Аглядальнікі адразу зьвярнулі ўвагу: інфармацыя аб сочынскай сустрэчы выйшла не з адміністрацыі расейскага альбо беларускага прэзыдэнтаў. Час і месца спатканьня назваў кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін. Ён жа, хаця і вельмі цьмяна, вызначыў і тэматыку размоваў: “Прэзыдэнты працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытаньняў”.