Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў прапануе Лукашэнку пагаварыць пра Грузію


Дзьмітры Мядзьведзеў лічыць: эканамічныя дачыненьні Расеі і Беларусі разьвіваюцца стабільна і гандлёвы таваразварот паміж карінамі напрыканцы году можа перавысіць 30 мільярдаў даляраў.


"Мы чарговым разам выходзім на добрыя лічбы", -- адзначыў кіраўнік Расеі, прымаючы сёньня ў сочынскай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнку.

Аналітыкі зьвяртаюць увагу на тое, што расейскі прэзыдэнт прапанаваў госьцю з Менску не абмяжоўвацца эканамічнымі і сацыяльнымі пытаньнямі, але і разгледзець міжнародныя праблемы. Прынамсі, «тую агрэсію, якая была зьдзейсненая Грузыяй ў дачыненьні да мірнага насельніцтва Паўднёвай Асэтыі» -- сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў.

Многія аналітыкі, як у Маскве, так і ў Менску напярэдадні сочынскай сустрэчы адзначалі: Крэмаль незадаволены тым, што ягоны бліжэйшы саюзнік публічна не выказаўся ў падтрымку дзеяньняў Раесі ў каўказкай вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG