Індывідуальны прадпрымальнік з Гомеля, незалежны кандыдат Аляксандар Рубчэня, ініцыятыўная група якога сабрала ў Савецкай выбарчай акрузе № 34 паўтары тысячы подпісаў выбарцаў, здымае сваю кандыдатуру:
“Сёньня я падаю ў акруговую выбарчую камісію заяву на адмову ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Няма сэнсу ў іх удзельнічаць — яны ня будуць празрыстымі.
За невялікім выключэньнем, практычна нікога з апазыцыянэраў няма ва ўчастковых выбарчых камісіях. Адназначна: прасоўваюць людзей ад улады. Праверыць сапраўднасьць гэтых выбараў ня ўдасца.
Па-другое, за чатырнаццаць гадоў праўленьня Лукашэнкі ў парлямэнце не было прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу. Прадпрымальнікаў проста зьнішчалі.
Нават калі б я асабіста прайшоў у дэпутаты, то пры нашым кішэнным парлямэнце мне не ўдалося б там нічога дамагчыся”.
Спадар Рубчэня як незалежны кандыдат раіць дэмакратычным вылучэнцам у парлямэнт ня ўдзельнічаць надалей у выбарчым фарсе