Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што ў Польшчы будуць разьмешчаныя дзьве амэрыканскія базы.
На адной будуць 10 ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня, на другой – 96 ракет “Patriot”.
Сікорскі: “Мы будзем у Польшчы мець не адну амэрыканскую базу, але дзьве. Адна будзе абараняць усё НАТО супраць балістычных ракетаў далёкага дзеяньня. На другой базе, разьмешчанай у найлепшым паводле нашых абаронных патрэбаў месцы, будуць разьмешчаныя 96 ракетаў “Patriot”. Гэта – пачатак умацаваньня польскай абароназдольнасьці і ўмацаваньне польска-амэрыканскага саюзу канкрэтнымі дзеяньнямі”.
Польшча і ЗША прыйшлі да папярэдняй згоды наконт разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі часткі амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны – дамова была парафаваная ў чацьвер увечары ў Варшаве.
“ЗША прынялі на сябе абавязак шчыльна супрацоўнічаць з намі ў выпадку якой-кольвечы пагрозы для Польшчы з боку трэціх дзяржаваў... Гэта крок у бок узмацненьня бясьпекі Польшчы ў будучым”, – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Туск падкрэсьліў, што “што насуперак шматлікім каментарам у мэдыях, хуткае завяршэньне перамоваў з ЗША не зьвязанае з падзеямі ў Грузіі”.
Міжтым Расея ад самога пачатку пратэставала супраць плянаў ЗША што да разьмяшчэньня частак супрацьракетнага шчыта у Польшчы і Чэхіі, пагражаючы “навядзеньнем расейскіх ракет на месцы дысьлякацыі гэтых аб’ектаў”.
Учора стала вядома, што міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адмовіўся ад заплянаванага на верасень візыту ў Варшаву.