Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Анатоль Красуцкі -- пра канфлікт паміж Грузіяй і Паўднёвай Асэтыяй.
“Сумна, што гэта прывяло да ваеннага канфлікту і чалавечых ахвяраў. Я думаю, што палітыка Грузіі цалкам зразумелая: цана гэтага пытаньня – уступленьне ў НАТО. Гэта паварот на праамэрыканскую палітыку. Задача – стварыць канфлікт на поўдні Расеі, паколькі канфлікт, які быў з Чачнёй, згас, патрэбна новая кропка напружаньня.
Усе гэтыя размовы наконт канстытуцыйнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны ня маюць пад сабой ніякай падставы. Ні ў каго не было сумневу, што сытуацыя, якая ў свой час была прадэманстраваная падчас Косава, пацягне за сабой ланцуговую рэакцыю. Сёньня мы гэта ўжо маем ў рэчаіснасьці”.