Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “Расея рабіла ў Чачні тое ж самае”


Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў так камэнтуе апошнія падзеі ў грузінска-асэтынскім канфлікце:


“Мяркую, што СНД усё ж згубіць аднаго свайго сябра. Цяпер цяжка спадзявацца, што Грузія застанецца ў гэтай структуры.

Нам яшчэ адзін раз прадэманстравалі (на гэта раз ужо расейцы) сваю двухаблічнасьць. Яны рабілі тое ж самае ў Чачні. І зараз яны спасылаюцца на парушэньні з боку грузінаў. Але ж самі рабілі абсалютна тое ж. Толькі тады нікога не знайшлося, каб увесьці войска ў Чачню і іх там адлупцаваць.

А наагул – дрэннае становішча. Канечне, вельмі дрэннае. І нічога іншага тут не скажаш”.

У сувязі з узброеным канфліктам у Паўднёвай Асэтыіі МЗС Беларусі заклікала беларускіх грамадзянаў устрымацца ад паездак у небясьпечны рэгіён.Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

8 жніўня намеснік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына заявіла БелаПАН, што міністэрства ня мае інфармацыі аб грамадзянах Беларусі, якія б знаходзіліся ў зоне асэтына-грузінскага канфлікту.

МЗС Беларусі таксама выказала "глыбокую заклапочанасьць" прымяненьнем ваеннай сілы ў зоне Паўднёвай Асэтыі. "Толькі тэрміновае спыненьне агню, мірны і цывілізаваны шлях правядзеньня перамоў павінны забясьпечыць дасягненьне стабілізацыі сытуацыі ў Паўднёваасэтынскім рэгіёне і на ўсім Каўказе", — заявіла М.Ваньшына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG