Пра гэта заявіў журналістам прэсавы сакратар латвійскага прэм’ера Іварса Годманіса Эдгарс Вайкуліс.
Як падае агенцтва “Франс-Прэс”, Вайкуліс падкрэсьліў, што “Рыга загадзя паінфармавала пра гэта сваіх партнэраў па ЭЗ”. Прадстаўнік латвійскага прэм’ера лічыць, што крытычная інфармацыя адносна патаемнага прыёму (у абыход санкцыяў Брусэлю) беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага, якая трапіла ў прэсу, не адпавядае сапраўднасьці.
Вайкуліс удакладніў, што “ўлічваючы асьцярожныя пазыцыі ЭЗ у пытаньнях супрацоўніцтва зь Беларусьсю”, падобная сустрэча двух прэм’ераў на латвійска-беларускай мяжы “не магла быць ня ўзгодненая з эўрапейскім кіраўніцтвам”.
Як падае агенцтва “Франс-Прэс”, інфармацыя пра сустрэчу прэм’ераў, якая адбылася 11 ліпеня, была агучаная толькі днямі ў часе аднаго з тэлешоў Латвійскай тэлевізіі.Такім чынам, Рыга фармальна парушыла загад ЭЗ ад 1997 году, які забараняе афіцыйныя кантакты зь беларускімі чыноўнікамі такога рангу.
Паводле прэсавага сакратара кіраўніка латвійскага ўраду, падобная сустрэча прэм’ераў, у часе якой абмяркоўваліся энэргетычныя праблемы, важная ня толькі для Рыгі, але і для ўсяго Эўразьвязу.
“Калі мы можам прапанаваць рашэньне праблемаў рэгіёна, у чым зацікаўлены ЭЗ, то забарона на сустрэчы зь беларускімі чыноўнікамі будзе перашкаджаць рашэньню ўнутраных праблем Эўразьвязу”, дадаў афіцыйны прадстаўнік Рыгі.
Тым часам колішні амбасадар Беларусі Міхаіл Марыніч у сваім камэнтары прэсаваму цэнтру “Хартыі 97” заявіў, што ўсё гэта сьведчыць “пра беспрынцыную пазыцыю адказных чыноўнікаў Латвіі, ды і ўсіх прыбалтыйскіх дзяржаў”. Паводле ягоных слоў, “пазыцыя гэтых краін ЭЗ мусіць быць адназначная, бо яна ўзгодненая з дэмакратычнай грамадзкасьцю Беларусі”, а “першаснымі зьяўляюцца не эканамічныя інтарэсы, а 12 патрабаваньняў Эўразьвязу”.