Новая перадача сэрыі “Падарожжа Свабоды”.
Можна толькі ўявіць сабе, у якой колькасьці народу пры слове “Друскенікі” прыемна ёкае сэрца, і абуджаюцца згадкі – пра лета, сонца, ваду... словам, пра якасны адпачынак на мінэральных водах ды на гаючым хваёвым паветры. На лекаваньне ў Друскенікі ў свой час ехалі з усяго Саюзу; хто не даставаў пуцёўкі, той здымаў жытло ў прыватным сэктары, а на працэдуры наведваўся ў санаторыі. Прыяжджалі цэлымі сем’ямі, зь дзецьмі, сваякамі, сябрамі... Словам, курортнае жыцьцё віравала, аж пакуль ня леглі межы, і прыяжджаць сюды стала і нязручна, і дорага.
У Друскеніках запанавала зацішша, але, што праўда, ненадоўга. Апошнім часам гэтае літоўскае мястэчка заўважна зьмянілася, разбудавалася – і пачало вяртаць сабе былую славу. Праўда, колішнія адметнасьці адышлі на другі плян. Цяпер тут першым чынам шукаюць не цудадзейную “Крыніцу прыгажосьці” або музэй Чурлёніса, а ўсё больш пытаюцца, як прайсьці да аквапарку. У Друскеніках зноў стала многа людзей, галасоў і моваў.
Іваноўская: Прыяжджаюць адусюль – прыяжджаюць зь Нямеччыны, з Ізраілю, прыяжджаюць з Польшчы. Палякі зноў палюбілі наш курорт; сёлета, кажуць з Ізраілю яўрэяў менш стала. Вельмі дарагі курорт, вельмі дарагі!
-- А друскеніцкія людзі дзе адпачываюць?
-- У хаце... (сьмяецца). Дзе мы адпачываем?! Калі мы ад’яжджаем куды на курорт, у Трускавец ці яшчэ куды... у нас пытаюць: “А чаму вы з Друскенікаў прыехалі да нас адпачываць?” – Ну, таму што, кажам, у хаце не адпачываюць – трэба недзе зьехаць. Куды едуць? За мяжу едуць. Друскеніцкія жыхары хіба хочуць экзотыкі крыху, і таму едуць на мора, на Канары едуць адпачываць, на Маямі едуць адпачываць.
Сапач: Сама Валянціна Іваноўская сёлета яшчэ ня брала адпачынку. Няма калі – за работай, за ўнукамі ды за беларускімі справамі. Пятае лета запар у Друскеніках ладзіцца сьвята беларускай культуры, і асноўны цяжар клопатаў у яго арганізацыі лёг на Валіны плечы. Надвячоркам у Друскеніках будзе канцэрт, выстава народных промыслаў і кніжны кірмаш. Там і пабачымся неўзабаве.
А пакуль перасякаем мяжу зь Беларусьсю, і пры тым не паказваем візы і не праходзім мытнага кантролю. Такое магчыма! Але магчыма толькі ў Друскеніках. Бо “Беларусь” – гэта дзіцячы санаторый, які спэцыялізуецца на лекаваньні хваробаў страўніка і ДЦП, дзіцячага цэрэбральнага параліча. Кожны месяц тут лекуецца каля трохсот дзетак з усяе Беларусі. А санаторый мае асобны статус. Ён ня толькі падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя Беларусі, але яго тэрыторыя, паводле міждзяржаўных пагадненьняў, лічыцца беларускай зямлёю. Так што – адчыняем браму, і апынаемся ў Беларусі.
Насустрач, узяўшыся за рукі, рушаць маладая жанчына і жвавы хлопчык гадоў чатырох-пяці. Хлопчык Ясь, мама – Воля Залеская, прыехалі зь Менску, у Друскеніках ужо ня першы раз.
Залеская: Вельмі прыемная прырода, чыста, добрая вада, чыстае возера, вось ідзем туды купацца, і вельмі добрае лячэньне тут. У нас у дзіцяці ДЦП, мы ўжо тут лечымся трэці год, і вось, бачыце, якія вынікі.
Сапач: Ад знаходжаньня ў Друскеніках ёсьць і яшчэ адзін нечаканы плён, які не датычыць здароўя і лекаваньня. Тут, у Друскеніках, мама Воля часта размаўляе зь Ясікам па-беларуску.
Залеская: Мне хочацца размаўляць на беларускай мове, калі бываеш дзесьці за мяжой. У Польшчы, ці ў Літве, ці на Ўкраіну выяжджаеш. Вельмі шкада, што наша мова родная ў “абыходзе” не выкарыстоўваецца.
-- А што трэба дома рабіць, каб яе было болей?
-- Размаўляць зь дзецьмі, аддаваць дзяцей у беларускія школы, але ў нас, на жаль, калі гімназія, калі школа – яна на рускай мове. Дзе ў нас у Менску гімназія на беларускай мове?
Сапач: У “Беларусі” (я маю на ўвазе, вядома ж, санаторый) суседнічаюць традыцыя і сучаснасьць. Нядаўна збудаваны корпус, зроблены з сучасных матэрыялаў і пафарбаваны ў модныя зыркія колеры, дзіўным чынам ужываецца з прастакутнымі чырвона-зялёнымі кветнікамі й сьметніцамі эпохі сталінскага ампіру. Гадзіньнік на вежы паказвае час, калі ў “Беларусі” належыць спаць. (Я зноў маю на ўвазе, вядома ж, санаторый “Беларусь”.) Зачыняю браму, і рушу на гук музыкі, да цэнтру мястэчка.
На летняй эстрадзе заканчваецца рэпэтыцыя, а кніжнікі й народныя майстры ўжо выставілі свае яткі. Размовы і гандаль ідуць поўным ходам. Курортнікаў асабліва цікавяць вырабы з саломкі і кераміка. Сярод тых, хто сабраўся на пляцыку, і купка дзяцей з санаторыя “Беларусь”. Адзін з хлапчукоў прыбраўся ў чырвона-зялёную саколку з арнамэнтам на рамёнах.
-- Ну, расказвай, дзе такую майку ўзяў. Я такую хачу...
-- Ну, недзе ж узяў (гаворыць па-расейску).
-- Мама купіла?
-- Мама, вядома ж.
-- Адкуль ты прыехаў сюды?
-- З Баранавічаў.
-- А чаму ж тады са мной па-расейску размаўляеш, я па-беларуску разумею.
-- Дык вы ж беларуская.
-- А ты?
-- Беларускі.
-- Дык чаму ж па-беларуску са мной не гаворыш, вось я і зьдзіўляюся.
Сапач: Другі хлапчук, яўна каб дагадзіць цёці зь мікрафонам, спрабуе адказваць па-беларуску.
-- Меня... мяне завуць Яраслаў.
-- Па доме не сумуеш?
-- Не, мама кожны дзень звоніць на пост, не сумую.
Сапач: І далей – пра тое, што пра Друскенікі распавядзе маме, вярнуўшыся дахаты.
Яраслаў: Гэты горад очэнь прэкрасны, очэнь харошы, очэнь экалагічны, машын мала, двіжэніе необострённое. Мы бачылі царкву, хадзілі да помніка першаму цару Літвы Міндаўгасу (гаворыць на ламанай беларускай мове), хадзілі ў касьцёл, прысьвечаны Курлёнісу.
-- Каму?
-- Кур-лё-ні-су, вялікаму літоўскаму кампазытару.
Сапач: Шэрагі перад летняй эстрадаю паступова запаўняюцца вальяжнай курортнай публікай. Дамы сьпелага веку ў белых адкрытых сукнях, срэбравалосыя кавалеры з фота- і відэакамэрамі на грудзёх; у асобны гурток зьбіліся маладыя мамкі з вазочкамі і засяроджаныя на сабе цяжарныя маладзічкі. Бачу доктара Івана Іванавіча Ломця, свайго добрага і даўняга друскеніцкага знаёмага.
-- А наколькі важна, каб Беларусь тут была прадстаўленая?
Ломаць: Каб хоць ведалі, што ёсьць такая Беларусь.
-- Вельмі дзіўна чуць гэта.Тут, кажуць, 8 кілямэтраў да мяжы, а за мяжою – Беларусь, як пра яе можна ня ведаць?
-- І ня ведаюць. Ня ведаюць! І ня хочуць ведаць. А нашто яна патрэбная, Беларусь? Каб гэтых візаў не было, дык бы спакойна езьдзілі людзі. А візы цяпер дарагія такія. Тут цяпер у асноўным бэнзінавыя турысты. Там дзешавей, дык адтуль сюды возяць. А зараз там цэны падымаюць, і дык і гэтыя ня будуць езьдзіць.
Сапач: Ні трохі не перабольшу, калі скажу, што для многіх жыхароў прымежных літоўскіх Друскенікаў вобраз Беларусі зьвязваецца з асобай гэтага прыгожага чалавека. Іван Іванавіч Ломаць таленавіты доктар, артапэд, многім бацькам ён вярнуў надзею на лепшае, паставіўшы на ногі – у літаральным сэнсе! – дзетак, хворых на ДЦП. Дзеткі вырасьлі, але добрага доктара помняць.
Ломаць: Адзін кожны год прыяжджае да мяне. Прыяжджае ў санаторый, ён хворы на ДЦП, прыходзіць да нас, абавязкова. Заўсёды з сувэнірам – то кніжку, то каробку цукерак прывязе, такі Барыс Шведаў. Ён дарослы даўно, у яго свае дзеці дарослыя.
-- Вы яго зусім вылечылі?
-- Ды не. Але сіл на яго многа паклалі. Ён у нас аднойчы 9 месяцаў быў запар. Ён помніць гэта ўсё. Гіпсавалі яго... Крыві папсаваў многа нам (сьмяецца), але ўдзячны да сёньняшняга дня гэты чалавек. Хаця інвалід першай групы.
-- А вы ніколі не шкадавалі, што сталі лекарам? Усё ж гэта дужа цяжка – чужы боль...
-- Я ніколі не хацеў быць ім. Калі скончыў школу, я паступаў у Ленінградзкі горны інстытут, мне хацелася быць геолягам. Але я быў наіўны чалавек: у тыя часы з Заходняй Беларусі тых, хто быў пад акупацыяй, ня бралі ў вузы Леніграду й Масквы. Я гэтага ня ведаў. А ў мэдыцыну я не хацеў...
Сапач: У Друскенікі Іван Іванавіч патрапіў па разьмеркаваньні, усё жыцьцё адпрацаваў на адным месцы, у санаторыі “Беларусь”. Тут жа, пры санаторыі, 20 гадоў таму Іван Іванавіч разам з аднадумцамі стварыў Таварыства беларускай культуры. З 2001 году доктар на пэнсіі. Ня толькі й ня столькі гады падышлі, колькі вымусілі хваробы.
-- Іван Іванавіч, а ўсе хваробы вашыя ад чаго?
-- А хто іх ведае?.. Я б лічыў, што гэта ўсё – вайна; вайна, і пасьляваенны час, усё дзяцінства прайшло ў холадзе, у голадзе і ў страху. У 1943-м годзе нас выгналі, спалілі... ідзі, куды хочаш. Бацькі не было, бацька быў заядлы камуніст, яшчэ з польскіх часоў па турмах бадзяўся, нават на Лукішках быў.
-- А вы не ўступалі ў партыю?
-- Не, ніколі. Не ўступіў, колькі ні ўгаворвалі. Але і кар’еры не зрабіў. І не шкадую пра гэта. Я й тады быў ня згодзен з тым, што рабілася, і цяпер ня згодзен з тым, што робіцца. У Беларусі. А што я буду згаджацца, калі адбываецца ня тое, што трэба?
-- А што трэба, Іван Іванавіч?
-- Трэба Беларусь беларуская, перш за ўсё, а астатняе прыкладзецца. А цяпер Беларусь савецкая і расейская. Лічы, губэрня, зь нейкімі прыкметамі незалежнасьці. Але якая незалежнасьць, калі межы адкрытыя, і без усялякага кантролю?..
-- Але ж Лукашэнка – гарант незалежнасьці, Беларусь жа ўсё роўна краіна асобная...
-- Правільна. Гарант. Бо раней хацеў прарвацца на маскоўскі, крамлёўскі трон, ды ходу яму не далі. Дык лепей быць прэзыдэнтам незалежнай краіны, чым губэрнатарам нейкай губэрні. А доўга там не ўтрымаесься – папросяць.
-- То гэта незалежнік “ад бяды”?
-- Ад бяды, я лічу. Каб ён больш разумную палітыку вёў і з Захадам адносіны наладзіў, было б зусім іншае. Ён бы ўвесь сьвет ужо аб’езьдзіў бы. Ну, ня даў Бог...
-- Што будзе далей?
-- Нічога добрага ня будзе. Я пэсыміст. Мне 72 гады, я не дажыву да Беларусі беларускай.
-- Давайце жыць доўга...
-- Я не магу доўга. У мяне ж два інфаркты, інсульт і клінічная сьмерць. Я ж мёртвы быў. Мяне ў Гародні ў рэанімацыі адкачалі, я ўжо быў на тым сьвеце...
-- І што там, на тым сьвеце?
-- Ня ведаю. Тое, што там гавораць, тунэлі нейкія, я гэтага нічога ня бачыў.
-- Іван Іванавіч, пераканаліся, што там нічога добрага няма, цяпер тут жывіце.
-- Там ніхто нас не чакае, гэта ўсё казкі, што пра тунэлі гавораць нейкія... О, канцэрт пачынаецца.
Сапач: Выступае самадзейная капэла з прымежных, беларускіх Верцялішак. Праўду кажучы, я ня дужа вялікая прыхільніца падобнага мастацтва. Але публіцы падабаецца.
Прысадзістыя літоўскія мужычкі, па тварах якіх бачна, што сёньня яны паправілі здароўе ня толькі мінэральнай вадой, кажуць, што канцэрт добры. І што ўражаньні пра Беларусь у іх добрыя, і што Лукашэнка хлопец добры, бо ў Клайпедзе, адкуль яны прыехалі, закупляе многа селядцоў, а гэта значыць, што яны маюць працу.
Сьціплыя жонкі клайпедзкіх маракоў адзначаюць, што заўсёды беларускія артысты дужа прыгожа апранутыя. Ну і галасы маюць добрыя.
Валя Іваноўская, на чые плечы лёг асноўны цяжар арганізацыі сьвята, нарэшце ўздыхае з палёгкай. Можна лічыць, што ўсё атрымалася.
Іваноўская: Сёньняшняе сьвята нам дапамагае праводзіць Цэнтар культуры горада Друскенікі. Яны нам кажуць: “Хочацца дапамагаць тым, хто сам хоча нешта рабіць”.
-- А чаму вы так хочаце гэта ўсё рабіць?
-- Бо хочацца, каб беларускае тут гучала, і таму, што самі – беларусы. І за Беларусь неяк трошачкі крыўдна. Хочацца, каб беларуская песьня гучала, каб беларуская мова гучала, каб не казалі: “Фу, как я ненавіжу этат беларускій язык!” Гэта можна чуць, і досыць часта, ад дзяцей беларускіх: “Фу, как я ненавіжу этат беларускій язык”...
Сапач: Пакідаючы Друскенікі, не магу ўтрымацца, каб не набраць з “Крыніцы прыгажосьці” бутлю цудадзейнае солана-горкае вады. Буду ўмывацца раніцою, буду згадваць Друскенікі і “Беларусь”. Ну, і прыгажэць заадно...