У Менску знайшлі косьці мамантаў

Рабочыя-будаўнікі ў Менску адкапалі косьці двух мамантаў, паведаміла агенцтва "Франс-Прэс".

Рабочыя, якія будуюць бізнэс-цэнтар,

спачатку не зразумелі, на што яны натрапалі, пакуль не адкапалі гіганцкія біўні.

Тады яны неадкладна пазванілі ў Акадэмію навук. Агенцтва "Франс-Прэс" цытуе археоляга зь Беларускай Акадэміі Навук Аляксандра Мядзьведзева, які паведаміў, што навукоўцы ідэнтыфікавалі косьці двух маладых мамантаў, і што адкрыцьцё мае вялікае навуковае значэньне. Узрост знойдзеных касьцякоў ацэньваецца ад 25 000 да 45 000 гадоў.