Судзьдзя Бабруйскага раённага суду Аляксей Клімаў абвясьціў да панядзелка 28 ліпеня перапынак у разглядзе адміністрацыйнай справы супраць палітыка Алеся Чыгіра.
Актывіста вінавацяць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі. Судзьдзя Клімаў зьбіраецца ў панядзелак зачытаць вырак палітыку.
Сваёй віны Алесь Чыгір не прызнае. Паводле ягоных слоў, сёньня суд заслухаў тлумачэньні міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго позьнім вечарам 29 траўня, і таксіста, якія стаўся прычынай затрыманьня.
“Тлумачэньні міліцыянтаў былі супярэчлівыя. Найбольш гэта праявілася ў іх тлумачэньнях адносна выкарыстаньня супраць мяне кайданкоў. Адзін казаў, што я чапляўся да мінакоў, другі — што я адмаўляўся добраахвотна прайсьці ў службовую машыну. Таксіст жа наагул заявіў, што ён быў вымушаны выклікаць міліцыю, бо я пашкодзіў ягоную машыну. Ён спасылаўся на нейкія дакумэнты, але суду іх не прад’явіў”, — зазначыў “Свабодзе” адразу ж пасьля судовага паседжаньня Алесь Чыгір.
Алесь Чыгір — прэтэндэнт на кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. 21 ліпеня ён зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, і тым жа днём яго каманда пачала зьбіраць подпісы жыхароў Бабруйскай сельскай выбарчай акругі. Тое, што бабруйскі суд узнавіў разгляд справы, палітык зьвязвае з пачаткам сваёй выбарчай кампаніі й спробамі ўлады зашкодзіць яму сустракацца з выбарцамі.
Сёньняшняе судовае паседжаньне — другое, першае адбылося 30 траўня. На ім старшынявала судзьдзя Натальля Чарапуха, якая пастанавіла справу адправіць на дасьледаваньне, а Алеся Чыгіра вызваліць з-пад варты.
Паводле Алеся Чыгіра, яго затрымалі позна ўвечары 29 траўня, калі ён зь сям’ёй вяртаўся ад сваякоў дадому таксоўкай. Пасьля таго як з таксістам разьлічыліся, Алесь папрасіў у яго чэк на аплату; той адразу пачаў канфліктаваць. Калі жонка Чыгіра з дачкой выйшлі з машыны, таксіст адразу ж паехаў, ня даўшы выйсьці самому Алесю. Кіроўца спыніўся толькі каля міліцэйскага патруля, які даставіў палітыка ў пастарунак. У пастарунку, паводле спадара Чыгіра, яго моцна зьбілі.