Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Чарговы этап выбарчай кампаніі супаў зь ціскам уладаў на апазыцыю. У штаб-кватэры “Маладога фронту” адбыўся ператрус. АДС могуць зьняць з выбараў сваіх кандыдатаў у тых акругах, дзе іх прадстаўнікоў не ўключылі ў склад выбаркамаў.
Аб’яднаныя дэмсілы вылучылі 110 прэтэндэнтаў у кандыдаты – па адным на акругу. Паводле Міколы Статкевіча, Эўрапейская кааліцыя будзе балятавацца ў Палату прадстаўнікоў па асобным ад АДС сьпісе – “эўрапейскім”.
Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты будзе адбывацца да 18 жніўня. З 19 па 28 жніўня адбудзецца іх рэгістрацыя.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 28 верасьня. Права вылучаць кандыдатаў маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў. Каб стаць кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў, трэба сабраць ня меней за 1000 подпісаў выбарцаў.
Назіральнікаў БДІПЧ можа ўзначаліць амбасадар Арэнс
Нямецкі дыплямат Герт-Генрых Арэнс – найбольш верагодны кандыдат на тое, каб ачоліць місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, якая будзе назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Гомель: “Удзельнічаць у фарсе няма сэнсу”