Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыял-дэмакраты могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах


Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — партыя, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, — можа адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах.


Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве выканкаму БСДГ:

“Працяг крывадушных паводзінаў улады i ЦВК не пакіне для нас іншага шляху, як адмовіцца ад удзелу ў фарсе, якому ўлада хоча надаць выгляд выбараў”, — адзначаецца ў дакумэнце.

Таксама тут гаворыцца, што БСДГ па ўзгадненьні зь іншымі дэмакратычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі ў належны тэрмін накіравала прапановы дзеля ўключэньня сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Але мясцовыя адміністрацыі не дапусьцілі ў выбаркамы многіх аўтарытэтных асобаў, здольных паўплываць на тое, каб выбары былі сумленнымі і справядлівымі.

Выканкам БСДГ лічыць: “Гэта, як і ранейшы адказ ЦВК разгледзець прапановы аб стварэньні ў межах дзейнага заканадаўства ўмоваў па справядлівым падліку галасоў выбаршчыкаў, нельга разглядаць iнакш, як чарговую падрыхтоўку да татальнай фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня ў інтарэсах сёньняшняй улады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG