Кірыл Паўлоўскі, Міхась Пашкевіч і Віталь Стажараў асуджаныя ў судзе Цэнтральнага раёну Менску да адміністрацыйнага арышту.
Кірыл Паўлоўскі атрымаў 10 сутак арышту. Міхась Пашкевіч і Віталь Стажараў – 15 сутак. Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Паўлючук. Актывістаў абвінавацілі ў дробным хуліганстве паводле артыкулу 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу.
Усе трое былі затрыманыя сёньня раніцай каля будынку КДБ Беларусі, куды яны прыйшлі, каб даведацца, з-за чаго быў затрыманы іх аднапартыец Аляксандар Сергіенка.
Агенцтва БелаПАН зьвяртае ўвагу на той факт, што ўсе трое асуджаных – актыўныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі. М.Пашкевіч зьяўляецца кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Дабравольскага і высунуты палітрадай у Цэнтрвыбаркам у якасьці назіральніка. Віталь Стажараў каардынуе дзейнасьць менскай гарадзкой арганізацыі моладзевага крыла АГП “Маладыя дэмакраты”, а Кірыл Паўлоўскі кіруе партыйнай арганізацыяй Цэнтральнага раёну Менску.