Да шостага ліпеня менская міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведаміў “Інтэрфаксу” прэсавы сакратар ГУУС Менску Аляксандар Ластоўскі, у цяперашні момант вядуцца апэратыўна-пошукавыя мерапрыемствы па высьвятленьні асобаў, якія спрычыніліся да злачынства.
Міліцыя просіць грамадзянаў дапамагчы ў іх пошуках і абяцае за гэта ўзнагароду. Паводле А.Ластоўскага, міліцыя “зацікаўленая ў відэа- і фотаматэрыялах зь любой інфармацыяй, датычнай выбуху, канфідэнцыйнасьць гарантуецца”.
Таксама ён паведаміў, што сярод пацярпелых ад выбуху – тры супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся ў ачапленьні.