Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більд заклікаў беларускія ўлады дазволіць прысутнасьць на верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбарах эўрапейскіх назіральнікаў, а таксама правесьці гэтыя выбары свабодна і дэмакратычна.
З такім заклікам спадар Більд выступіў учора на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Ён паведаміў, што мае намер кансультавацца з калегамі з АБСЭ і Эўразьвязу, як паспрыяць таму, каб выбары ў Беларусі сапраўды былі свабоднымі і справядлівымі.
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы выказаў спадзяваньне, што Беларусь хутка прыйдзе да дэмакратычных пераменаў, што дазволіць гэтай краіне заняць годнае месца ў Радзе Эўропы.
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы выказаў спадзяваньне, што Беларусь хутка прыйдзе да дэмакратычных пераменаў, што дазволіць гэтай краіне заняць годнае месца ў Радзе Эўропы.