Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары стартавалі


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра прызначэньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на 28 верасьня. На якую кампанію разьлічваюць асноўныя палітычныя сілы? ТЭМА ДНЯ.




“Паводле закону, выбарчая кампанія пачынаецца з моманту публікацыі ўказу прэзыдэнта”, - нагадаў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

“Як толькі ўказ будзе надрукаваны, гэта азначае, што галоўны суб’ект – выбаршчык – можа складаць свае пляны і пачынаць выбарчую кампанію ў адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам”, - дадаў ён.

“Выбарчае заканадаўства вызначае этапы выбарчай кампаніі. Самы першы – ЦВК павіная стварыць выбарчыя акругі, вызначыць межы. Маючы на руках такі дакумэнт, грамадзянін можа плянаваць, па якой акрузе яму балятавацца, і якія дзеяньні прадпрымаць, каб ягоныя пляны рэалізаваліся”, - паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

“Мы хочам прадэманстраваць і Захаду, і Расеі, як трэба праводзіць выбары”

Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію газэце "Комсомольская правда в Белоруссии". «Мы зробім іх настолькі дэмакратычнымі – вы самі ўпэўніцеся ў рэальным выніку, каго народ сёньня падтрымлівае» - патлумачыў кіраўнік Беларусі.


"Байкот у гэтых умовах зьдзейсьніць значна цяжэй"

Сваю думку адносна таго, ці варта апазыцыі ўдзельнічаць у толькі што прызначаных парлямэнцкіх выбарах, выказваюць рэгіянальныя лідэры палітычных партый.





Юры Беленькі: вострая патрэба легітымізаваць палату



“Удзел у фарсе, які арганізуе рэжым — гэта ёсьць дапамогай. Удзел апазыцыйных сілаў у выбарчым фарсе — вельмі важны крок у накірунку да легітымізацыі палаты прадстаўнікоў”, — кажа намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.



С.Мальчык: “Байкот эфэктыўны толькі ў адным выпадку"


“У цяперашніх умовах байкот можа быць эфэктыўным толькі ў адным выпадку: калі электарат яго падтрымае. Да прыкладу, падтрымае наш заклік і ня будзе ўдзельнічаць у выбарах. І гэта пры ўмове, што падлік галасоў адбудзецца аб’ектыўна. Пры цяперашняй сыстэме падліку галасоў, калі яны ня лічацца, а ў пратаколы запісваюцца дасланыя зьверху лічбы, байкот выбараў ня будзе мець эфэкту”.


Наста Палажанка: “Навошта падманваць людзей?”


“Моладзь расчараваная ў выбарах. З выказваньняў прадстаўнікоў уладаў было зразумела, што выбары ня будуць дэмакратычнымі. Малады фронт упэўнены, што гэтыя выбары — чарговая гульня з боку ўладаў”, — заявіла прадстаўніца незарэгістраванай моладзевай арганізацыі Наста Палажанка.



С.Калякін: кампанія будзе жорсткай


“Я ня ўпэўнены, што адбудуцца нейкія дэмакратычныя зьмены ў паводзінах улады. Таму гэта будзе жорсткая палітычная кампанія. Яна можа быць больш жорсткая, чым кампанія 2004 году. Поўны комплекс дзеяньняў: ціск, зьняцьцё, нядопуск да агітацыі, неўключэньне ў камісіі і пазбаўленьне рэгістрацыі”, — заявіў “Свабодзе” кіраўнік Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін.



“Эўрапейская кааліцыя” вылучыць 70 кандыдатаў

Адзін зь лідэраў “Эўрапейскай кааліцыі” старшыня аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімер Навасяд паведаміў, што сьпіс кандыдатаў ад кааліцыі ўжо ўзгоднены. “У ім каля 70 кандыдатаў з усіх абласьцей Беларусі. Такім чынам у рамках “Эўрапейскай кааліцыі” мы вядзем падрыхтоўку да выбарчай кампаніі, якая па-сутнасьці ўжо пачалася”.



А. Мілінкевіч дэпутатам не стане


“У нас няма сваёй уласнай кампаніі, у нас ёсьць агульная кампанія, у якой мы ўдзельнічаем. У руху “За свабоду” не будзе ніводнага свайго кандыдата. Мы не зьяўляемся палітычнай партыяй і ня будзем дамагацца месцаў у гэтым парлямэнце”, - заявіў адзін зь лідэраў стваранага руху “За Свабоду” Віктар Карняенка .



“Выбары — “на вайне як на вайне”

Першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч будзе вылучацца па выбарчай акрузе № 1. Ён дадае, што ў сьпісе кандыдатаў ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў таксама значыцца пад № 1.




АДС вылучаць 110 кандыдатаў


Аднак гэта ня значыць, што ад апазыцыі будзе толькі па аднаму кандыдату на акругу. Пра намер вылучыць сваіх кандыдатаў заявіў рух “Эўрапейская кааліцыя”. Рух “За свабоду” сваіх кандыдатаў вылучаць ня будзе.




Апазыцыя пойдзе на выбары, каб кантраляваць улады


Пачалі маніторынг выбараў

Ю.Чавусаў: “Байкот – шлях ва ўнутраную эміграцыю”



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG