“За” прагаласавала 96 дэпутатаў, “супраць” — 2.
У тэксьце законапраекту, падрыхтаваным да другога чытаньня, “было ўлічана шмат прапановаў і заўвагаў”, паведаміў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненьнях і сродках масавай інфармацыі Юры Кулакоўскі.
Дэпутат пералічыў некаторыя зь іх:
1. Грамадзка-каардынацыйная рада па сродках масавай інфармацыі будзе фармавацца не пры Міністэрстве інфармацыі (як было напісана ў папярэднім варыянце), а пры Савеце міністраў.
2. Улічылі прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў наконт працы карэспандэнцкіх пунктаў. У прынятай рэдакцыі карэспандэнцкі пункт — гэта адасобленае падразьдзяленьне юрыдычнай асобы, а не прадстаўніцтва, як было ў першым варыянце.
3. Папраўка, якая тычыцца перарэгістрацыі СМІ. У папярэднім варыянце: пры зьмене юрыдычнага адрасу СМІ абавязкова павінна было праходзіць перарэгістрацыю. Цяпер уводзіцца інстытут паведамленьня. Перарэгістравацца на будзе патрэбы і тады, калі сродак масавай інфармацыі меў перапынак у сваёй працы большы за 6 месяцаў.
4. На прапанову БАЖ вызначаны тэрмін вырашэньня канфліктаў паміж СМІ і ўладай. Канфліктную сытуацыю цяпер належыць вырашыць не пазьней як праз 3 месяцы ад дня яе ўзьнікненьня. Раней гэты тэрмін не вызначаўся зусім.
5. Улічаная прапанова Бюро па мэдыях АБСЭ: СМІ не нясе адказнасьці за інфармацыю, якая выходзіць у эфір без папярэдняга запісу.
Падрабязнасьці і камэнтары дэпутатаў — пазьней на нашым сайце.