Асоба і творчая спадчына Васіля Быкава ў гісторыі Беларусі. ТЭМА ДНЯ.
84-я ўгодкі Васіля Быкава адзначылі на ягонай радзіме
Прыхільнікі таленту пісьменьніка а 16-й гадзіне сабраліся ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну.
На вечар успамінаў пра Быкава завітаў Вацлаў Гавэл
Сёньня ў праскай кавярні “Краснэ страты” беларуская грамада Чэхіі ўзгадвала Васіля Быкава.
З.Пазьняк: “Быкаў не выпускаў з поля зроку Курапаты”
Сёньня – дзень нараджэньня Васіля Быкава. Тады ні Васіля Быкава, ні Алеся Адамовіча ў Менску не было, і на мітынгу яны не прысутнічалі, але Быкаў не выпускаў з поля зроку Курапаты. Яго нават уключылі ў афіцыйную камісію па Курапатах, якая была пакліканая, каб зацямніць ісьціну пра гэтае месца, і Быкаў там супрацьстаяў ім амаль што ў адзіночку.
“Поўны збор твораў Быкава – агульнанацыянальны праект”
У 2006 годзе Саюз беларускіх пісьменьнікаў супольна зь некалькімі грамадзкімі і палітычнымі арганізацыямі краіны абвясьціў пра выданьне поўнага збору твораў Васіля Быкава.
“Быкаў услаўляў свой народ, а ня ўладу”
Сёньня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава, многія людзі прыходзяць на Ўсходнія могілкі, дзе пахаваны пісьменьнік.
Як В.Быкава вывучаюць у школах і ВНУ
У праграмах, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі, ёсьць пералік твораў Васіля Быкава, якія павінны вывучаць студэнты гуманітарных факультэтаў.
Беларускі працяг прэміі Сахарава
Рух “За свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча заснаваў прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Ініцыятары праекту кажуць, што ўзнагарода стане лягічным працягам прэміі Эўрапарлямэнта “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава, якой летась быў уганараваны экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандар Мілінкевіч.
Энцыкляпэдыя творчасьці Васіля Быкава
Рыхтуецца да друку вялікае дакумэнтальнае дасьледаваньне, прысьвечанае жыцьцю і творчасьці Васіля Быкава. Яго аўтар — журналіст Сяргей Шапран. Ужо два гады кніга фрагмэнтарна друкуецца ў часопісе “Дзеяслоў”.
Ірына Міхайлаўна Быкава, жонка Васіля Быкава, і
Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар часопісу “Дзеяслоў”, на магіле Васіля Быкава
А.Сьвірыд: трэба разумець погляды пісьменьніка
Гаворачы пра адносіны В.Быкава да афіцыйных уладаў, дэпутат выклаў сваю пазыцыю: “Да розных поглядаў трэба ставіцца вельмі спакойна і з талерантнасьцю. Я, прыкладам, не разумею авангардызму ды іншых плыняў у мастацтве, але яны ёсьць і іх хваляць. Таму да такіх рэчаў трэба ставіцца з талерантнасьцю і разумець, што гэта погляд пісьменьніка”.
Ускладаньне кветак на магіле Васіля Быкава
Сергей Балахонаў: “Быкаў — гэта беларускі Дэвід Лінч”
“Мы дастаткова часта трапляем у такія складаныя ўмовы, што нам даводзіцца рабіць выбар. Праблема выбару, праблема таго, што чалавек павінен застацца сабой і ня здрадзіць ідэалам і маральнасьці”, — кажа пра актуальнасьць творчасьці В.Быкава гомельскі літаратар і настаўнік Сяргей Балахонаў.
Сяргей Сыс, пісьменьнік, ускладае кветкі на магілу Васіля Быкава
П.Батуеў: “Чалавек павінен заўсёды трымацца праўды”
Аблава - твор, які найбольш уразіў мяне за ўсю школьную праграму. Я прачытаў яго літаральна на адным подыху. Ён паўплываў на мой сьветапогляд і на мае антытаталітарныя перакананьні. Гэты твор часткова сфармаваў мой сьветагляд” – кажа салігорскі актывіст незарэгістраванага руху “За свабоду” Павал Батуеў.
Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменьнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленьні анкалягічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Менскам.
Сёньня – дзень нараджэньня Васіля Быкава
Гэтыя даты родныя, сябры і блізкія Быкава заклікаюць адзначыць у Менску на магіле пісьменьніка і ў Бычках, у ягоным доме-музэі. А час і форму ўшанаваньня памяці Васіля Быкава кожны абірае сам.