Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Батуеў: “Чалавек павінен заўсёды трымацца праўды”


“Аблава - твор, які найбольш уразіў мяне за ўсю школьную праграму. Я прачытаў яго літаральна на адным подыху. Ён паўплываў на мой сьветапогляд і на мае антытаталітарныя перакананьні. Гэты твор часткова сфармаваў мой сьветагляд” – кажа салігорскі актывіст незарэгістраванага руху “За свабоду” Павал Батуеў.


“Калі я зьбіраўся далучыцца да БНФ, і даведаўся, што Быкаў быў адным з заснавальнікам, для мяне гэта было дадатковы стымулам, каб далучыцца менавіта да Партыі БНФ”, - прыгадвае спадар Батуеў.

“Актуальнасьці ягоныя творы не губляюць. Для мяне асноўнае, што Быкаў пісаў праўду, а праўда актуальная заўсёды. Большасьць пісьменьнікаў пісала пра вайну, як таго патрабавала партыя, а Быкаў, хоць і зазнаў вялікі прэсінг, не адступаўся ад праўды. Я бачу з гэтым пэўны прыклад: нягледзячы на кан’юктуру, чалавек павінен заўсёды трымацца праўды”, - дадае актывіст.

Адказваючы на пытаньне, чаму афіцыйныя ўлады не знайшлі паразуменьня з Васілём Быкавым, П.Батуеў зазначыў: “Бачаньне Беларусі было ў Быкава прынцыпова адрозным ад той Беларусі, якую будуе рэжым”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG