Санаторна-прафіляктычны комплекс “Іслач”, які належаў Беларускаму літаратурнаму фонду, прададзены сёньня на аўкцыёне за 6 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў.
У пераліку — гэта 3 мільёны даляраў, што ўтрая больш за першапачаткова выстаўлены кошт. Пагадненьне пакупніка з Валожынскім райвыканкамам павінна быць падпісанае не пазьней за 12 чэрвеня. Атрыманыя ад аўкцыёну грошы будзе пераразьмяркоўваць ліквідацыйная камісія. Ці перападзе што ўласна пісьменьніцкім арганізацыям — ніхто сказаць не бярэцца.
На сёньняшнім аўкцыёне быў выстаўлены толькі адзін лёт — санаторна-прафіляктычны комплекс “Іслач”. На пачатку таргоў аўкцыяніст распавёў патэнцыйным пакупнікам, якая маёмасьць стаіць на 27 гектарах зямлі ў Ракаве Валожынскага раёну. Гэта 3-павярховы галоўны корпус, жылыя дамы (катэджы) у двух узроўнях, фінская лазьня, гаспадарчы корпус з кацельняй, гаражом на 6 аўтамабіляў і складзкімі памяшканьнямі. А таксама кантрольна-прапускны пункт, сховішча гародніны, каналізацыйная помпавая станцыя ды іншыя спадарожныя інжынэрныя аб’екты. Усё збудаваньні 1986 году. Былі агучаныя і ўмовы карыстаньня маёмасьцю:
“Аб’екты нерухомасьці, якія прадаюцца, знаходзяцца на праве пастаяннага карыстаньня ў санаторыя-прафілякторыя пісьменьнікаў “Іслач”. Пазьней разьдзел зямельнага надзелу будзе ўдакладнены; будуць забраныя надзелы, неабходныя для абслугоўваньня жылога дому, перададзенага Валожынскаму райвыканкаму, і гаражна-будаўнічага каапэратыву. У выпадку захаваньня мэтавага выкарыстаньня аб’екта за набывальнікам захоўваецца права пастаяннага карыстаньня зямельным надзелам. У выпадку зьмены мэтавага выкарыстаньня Валожынскім райвыканкамам могуць быць зьмененыя ўмовы карыстаньня зямельным надзелам. Дамова куплі-продажу павінна быць заключаная не пазьней за 12 чэрвеня 2008 году”.
Урэшце інтарэс да пісьменьніцкага дому адпачынку выявілі тры пакупнікі, якія цягам усіх таргоў захоўвалі ананімнасьць. Падзеі разьвіваліся імкліва, і “Іслач” пайшла ў літаральным сэнсе з малатка ўсяго за некалькі хвілінаў:
“Пачатковы кошт — 2 мільярды 312 мільёнаў 583 тысячы рублёў...
2 мільярды 600 мільёнаў... 3 мільярды 300... 4 мільярды 500... 5 мільярдаў 100... 5 мільярдаў 800... 6 мільярдаў 600... 6 мільярдаў 600, удзельнік пад нумарам 30 — раз, 6 мільярдаў 600 — два, 6 мільярдаў 600 мільёнаў — тры. Прададзена! Такім чынам, наш лот прададзены ўдзельніку пад нумарам 30 за 6 мільярдаў 600 мільёнаў беларускіх рублёў. Мы вас віншуем і запрашаем падпісаць пратакол аб выніках аўкцыёну”.
Шчасьлівы ўладальнік нерухомасьці ад камэнтароў па гарачых сьлядох адмовіўся, патлумачыўшы, што фармальна ў валоданьне яшчэ не ўступіў.
Колішні старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Уладзімер Някляеў факт разьвітаньня творцаў з маёмасьцю пракамэнтаваў наступным чынам:
“Што адбылося? Стукнута — прададзена, як заўсёды на аўкцыёне... Увогуле гэта трэба было зрабіць значна раней. Нам трэба было пазбаўляцца на самым пачатку ад таго, што нас магло як вяроўкамі трымаць. То бок мы змагаліся за маёмасьць — за Дом літаратара, за “Іслач”. Хоць наперад было відавочна, калі пачаліся праблемы нават з арэндай, якую нам выдзелілі ў Доме літаратара. Стала зразумела: што-што, а маёмасьць нам не пакінуць. Таму што гэта жывыя грошы. Тут людзі сабраліся браць грошы! У гэтай краіне людзі наверсе дзеля таго, каб “дзярбаніць грошы”, як яны самі кажуць. Вось і ўсё, што магло адбыцца і ўрэшце адбылося”.
Ці ёсьць спадзяваньні на тое, што пісьменьніцкая арганізацыя таксама атрымае частку грошай ад сёньняшняга аўкцыёну? Уладзімер Някляеў мае пра гэта такую думку:
“Мы панесьлі, канечне, вялікія матэрыяльныя страты. 6 мільярдаў — гэта вялікія грошы. Калі хоць бы траціна зь іх дойдзе да Саюзу пісьменьнікаў, да Літфонду — гэта можна лічыць удачай. У чым я таксама маю сумнеў. Пастараюцца ўсё зараз забраць, навесіць на пазыкі і ўсё гэта зноў разабраць на карысьць дзяржавы. Але ў нейкім сэнсе мы застаемся вольнымі ўжо ад гэтых абавязацельстваў... Калі ўсё ж застануцца нейкія грошы, трэба было б мець нейкі прытулак. Як паказвае практыка, бязь месца, дзе людзі маглі б сабрацца, дзейнасьць проста ня йдзе, яна стаіць на месцы. Але, тым ня менш, больш істотныя і больш значныя праблемы — гэта тое, што адбываецца з усім, што ёсьць Саюз пісьменьнікаў у шырокім, у нашым беларускім сэнсе. Тое, што ёсьць слова беларускае, што ёсьць мова, культура. Вось як зьберагчы ад продажу гэтыя рэчы — трэба сёньня думаць, думаць і думаць”.
У траўні 2007 году рашэньнем Вярхоўнага суду Беларускі літаратурны фонд быў зьліквідаваны. Да такога рашэньня спрычынілася Міністэрства юстыцыі, якое палічыла, што грамадзкае аб’яднаньне дапусьціла шэраг парушэньняў статутнай дзейнасьці. За запазычанасьці па аплаце камунальных паслуг частка комплексу “Іслач” — галоўны корпус, тры катэджы, кацельня й жылы дом для абслугі — была выстаўленая на аўкцыён яшчэ ў 2006 годзе. Сёньня пісьменьніцкая маёмасьць пайшла з малатка цалкам.