Год таму рэдакцыя Беларускай службы Радыё Свабода разьвіталася з Уладзімерам Каткоўскім, які памёр пасьля году ў коме пасьля аўтакатастрофы.
Са словам памяці – дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук.
Уладзю Каткоўскаму як нікому пасавалі словы “першы” ці “самы”.
Ён быў самым маладым супрацоўнікам Беларускай Свабоды – і самым першым вэб-майстрам, якога радыё ўзяло на працу менавіта ў гэтай ролі.
Да Ўладзі ў рэдакцыях працавалі толькі журналісты – ён стаў першым чыста інтэрнэт-супрацоўнікам.
Свабода атрымала тады, у 2004 годзе, унікальнага вэб-майстра. Ён першы ўзяўся за беларусізацыю пашуковіка Google, першы ў дадатак да найвышэйшых узнагародаў беларускай Інтэрнэт-супольнасьці заваяваў ганаровы нацыянальны ордэн ад Wikipedia. Уладзя быў у авангардзе беларускага Інтэрнэту і забясьпечваў лідэрства сайту беларускай Свабоды сярод двух дзясяткаў рэдакцыяў.
Я часам мусіў палагоджваць канфлікты, бо яго патрабаваньні і праекты часта апярэджвалі магчымасьці нашага тэхнічнага аддзелу, але ён меў рацыю і такім чынам прымушаў усіх нас рухацца наперад.
Пасьля Ўладзі засталіся тысячы постынгаў у Інтэрнэце – па-беларуску і па-ангельску. Распрацаваны ім сайт “Мартыралёг” неўзабаве зноў зьявіцца ў сеціве.
На гэтым тыдні мы папрасілі бацькоў Уладзі стаць грамадзкімі рэдактарамі Свабоды. Ірына і Леанід Каткоўскія далі журналістам заданьне – дасьледаваць тэму, ці можа беларускі Інтэрнэт аб'яднаць нацыю.
Уладзя ведаў адказ на гэтае пытаньне.
У нядзелю 25 траўня, а 12 гадзіне на могілках Пятроўшчына (р-н праспекту Дзяржынскага), а 12-ай гадзіне адбудзецца сустрэча ў сувязі з гадавінай сыходу Ўладзі.
LJ-юзэры пра Рыдэля23
Вянок памяці: Уладзімер Каткоўскі
Прэмія імя Ул. Каткоўскага – сайту “Твой стыль”
Дар’я Каткоўская: “Для мяне Ўладзя не сышоў. Ён проста жыве ў іншым месцы”
Пасол Беларусі ў кібэрпрасторы
Разьвітаньне з Уладзем Каткоўскім на “Свабодзе”
***
Блог rydel23 у LiveJournal
Блог BR23
Litvania
pravapis.org
мартыралёг.org (сайт адновіць працу на наступным тыдні)
Беларускі інтэрфэйс Google
Вікіпэдыя
Гістарычны слоўнік Беларусі. Прысьвячэньне Ўладзю Каткоўскаму:
Архівы БНР. Грамадзянін БНР Уладзімер Каткоўскі. 1918.