Блог тады цікавы і чытаецца тымі, на кага ён разьлічаны, калі аўтару ёсьць што сказаць. Інфармацыя павінна быць прафэсійнай, дзеля чаго аўтару неабходны дастатковы ўзровень ведаў.
Ня трэба шмат апісаньня свайго ўласнага жыцьця і прыватных падзеяў (калі толькі яны ня маюць агульназначнага гучаньня). Калі зьмест мае быць значным і дастаткова аналітычным, калі аўтар мае сваю добра акрэсьленую пазыцыю, тады ў яго будуць свае чытачы. Напрыклад, сярод адносна нядаўніх блогавых запісаў мы з жонкай з задавальненнем чыталі артыкулы Кастуся Бандарука і Яна Максімюка, якія выстаўляліся на сайце “Свабоды”. Яны прываблівалі цікавымі, глыбокімі разважаньнямі і думкамі, што тычыліся, здаецца, шараговых падзеяў.
Лічу, што Ўладзю (aka Rydel'ю) удалося зрабіць вельмі якасны і моцны зьмест у сваім апошнім блогу BR23.NET, аб чым сведчыць і гран-пры 4-га конкурсу кантэнт-праектаў парталу TUT.BY ў 2006 годзе, і шматлікія выказваньні ягоных чытачоў, некаторыя зь якіх я хачу прывесьці.
26.05.2007
Аўтар Сяргей Балахонаў: “Я ня ведаў Рыдэля асабіста, але першае віртуальнае паспалітваньне зь ім дало магчымасьць зразумець, што маю справу з унікальным чалавекам. Ён быў адным з маіх першых ЖЖ-фрэндаў. Маючы пэўныя заўвагі, менавіта ён блаславіў зьяўленьне ў сеціве сайта маёй творчасьці (самую першую вэрсію "Тэзэя").
Ён дзівіў шырынёй тэматыкі сваіх блёгаў, нястомным імкненьнем данесьці сьвету краіну Беларусь, а не Белоруссию, Byelorussia ці Weissrussland (згадайма толькі яго досьціп з называньнем Нямеччыны Белагаляндыяй).
Улетку ў 2007 годзе адбыўся ўсебеларускі конкурс “Хто яны, беларускія блёгеры?”
Ў інтэрвію для “Нямецкай хвалі” пераможца ЖЖ-юзэр slaver_be сказаў:
"Яшчэ гады два таму, калі пачаў пісаць у ЖЖ, усе імкнуліся да таго, каб даваць нейкую арыгінальную, цікавую інфармацыю, бо менавіта гэтым славілася ЖЖ у той час. І былі людзі, якіх лічылі для сябе прыкладамі. Я магу для сябе назваць такога чалавека, як Уладзімер Каткоўскі, які, на жаль, у гэтым годзе памёр у Празе. І я насамрэч лічу яго прыкладам для ўсіх беларускіх блёгераў, як трэба весьці свой дзёньнік, як трэба перадаваць інфармацыю. А тое, што зараз адбываецца. – гэта пераход беларускага блёгерства на тую дарогу, якая зараз існуе ў Расеі, – гэта камэрцыялізацыя блёгаў, зьнікненне нейкага арыгінальнага кантэнту. Усе імкнуцца да нейкіх забаўляльных такіх рэчаў і забываюць пра галоўнае – зьмест. І зараз амаль кожны блёг, на жаль, уяўляе сабой нейкую складанку ці анэкдотаў, ці нейкае хамства".
02.06.2007
Блогер koziel у сваім жывым журнале напісаў: “Для мяне Rydel заўжды быў цікавым дакладным камэнтатарам, імпэтным і альтруістычным Інтэрнет-стваральнікам і шчырым што ні ёсьць нацыяналістам”.