Салігорск: пяцёра затрыманых актывістаў на волі

У Салігорску спэцназаўцы затрымалі пяцёх удзельнікаў акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Гэтым разам у міліцыю трапілі Ўладзімер Шыла, яго жонка Сьвятлана і іх сын Іван. Міліцыянты затрымалі таксама прадпрымальніка Аляксандра Цацуру і ягонага зяця Алега Пагому.

Міліцыянты атрымалі загад не складаць пратаколаў і празь некалькі хвілінаў усіх адпусьцілі.