БАПЦ мае новага япіскапа

11 траўня 2008 году ў Катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а.архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін).

Абрад хіратоніі быў выкананы архіяпіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, япіскапам Барыспальскім Пасіем ды япіскапам Г'юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры ўдзеле вялікай колькасьці сьвятароў і вернікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы зь Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі і Канады.