Адным з прыярытэтаў старшыняваньня Швэцыі ў Радзе Эўропы стане падтрымка грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ ў Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце Рады Эўропы.
Швэцыя ўзначаліла Кабінэт міністраў Рады Эўропы — галоўны распарадчы орган гэтай арганізацыі — 7 траўня.
"Дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі непакоіць Эўропу, — гаворыцца ў заяве. — Беларусь можа стаць сябрам Рады Эўропы, як толькі будзе гатова выканаць усе неабходныя для членства ўмовы і абавязацельствы".
У дакумэнце таксама адзначаецца, што "адкрыцьцё беларускай школы палітычных дасьледаваньняў пры Радзе Эўропы стварае новыя ўмовы для дыялёгу”.