Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў паспрабуюць узяць выканаўчую ўладу пад грамадзкі кантроль. Гэтая тэза стала лейтматывам іхнага пасланьня да выбарнікаў. Праект дакумэнту зацьвердзіў прэзыдыюм АДС.
Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька ўпэўнены: толькі грамадзкі кантроль над выканаўчай уладай не дазволіць ёй падманваць насельніцтва:
“Галоўная ідэя пасланьня — народны кантроль, кантроль грамадзтва над уладай, чаго няма ў нас 14 гадоў. Улада існуе сама па сабе. Яна манапалізавала ў сваіх руках абсалютна ўсё. А грамадзяне Беларусі фактычна ператварыліся ў абслугу, без правоў, толькі з аднымі абавязкамі.
Сёньняшнюю ўладу ніхто не кантралюе — няма ні парлямэнцкага кантролю, ні з боку праваахоўных арганізацыяў. Няма і кантролю з боку грамадзкасьці. Гэтыя хібы трэба выпраўляць”.
Палітоляг Уладзімер Роўда лічыць такі падыход пазытыўным:
“Таму што, сапраўды, у дэмакратычных краінах выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца заканадаўчай. І ёсьць мэханізмы кантролю — напрыклад, бюджэтны, фінансавы ды шэраг іншых.
У Беларусі ж гэта ўсё адабралі ад парлямэнту ў 1996 годзе. Таму ён стаў бяспраўным. І гэта ўсё трэба выпраўляць. Нават Лукашэнка, калі 10 дзён таму прадстаўляў сваё пасланьне, згадваў, што нават ён мяркуе ў будучыні нешта ў гэтым пляне зьмяніць, пераразьмеркаваць паўнамоцтвы. Але ж у няпэўнай будучыні”.
Спадар Роўда адзначае: данесьці думку пра кантроль над выканаўчай уладай апазыцыйным кандыдатам у дэпутаты будзе надзвычай складана. І вось чаму:
“Усё ж такі беларускае насельніцтва ставіцца да гэтага абсалютна абыякава. Яно не разумее, навошта трэба, каб існаваў парлямэнт, каб ён турбаваў прэзыдэнта і выканаўчую ўладу. Бальшыня нашых грамадзянаў палітычна пасіўныя, палітычна непісьменныя. Яны проста ня ведаюць, як павінна ўсё быць у рэальнай сытуацыі.
Прапанова гэтая, я лічу, добрая. Але, на жаль, няма мэханізму для яе рэалізацыі”.
У праекце пасланьня АДС адзначаецца: “Нават адзін дэпутат, абраны ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у Палату прадстаўнікоў, зможа перашкодзіць няпраўдзе і несправядлівасьці. А прысутнасьць некалькіх дэпутатаў дазволіць усталяваць жорсткі кантроль над дзеяньнямі ўладаў”.