9 траўня – 63-я гадавіна перамогі над фашызмам. У Менску ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі прайшло шэсьце вэтэранаў
Аб'яўлена, што ў шэсьці бяруць удзел каля 6 тысячаў чалавек. На чале калёны -- Аляксандар Лукашэнка і два ягоныя дарослыя сыны -- Віктар і Дзьмітры. Пасьля шэсьця прыблізна ў 12.30 адбылося ўскладаньне кветак да помніка Перамогі. Ва ўскладаньні ветак ўзялі ўдзел прадстаўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў, кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкіх канфэсіяў Мітрапаліт Філарэт і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Прыблізна ў 12.40 пачаўся выступ Аляксандра Лукашэнкі, якія працягваўся каля 10 хвілінаў. Сярод іншага, прэзыдэнт Беларусі сказаў: "Сёньня ёсьць нямала чыньнікаў, якія могуць прывесьці да ўспышкі новага пажару вайны. Асобныя краіны, якія ўявілі сябе звышдзяржавамі, гатовыя ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў і нават прымяняць узброеную сілу... Узрастае актыўнасьць блёку НАТА, туды ўступаюць былыя сацыялістычныя краіны... Спробы дыктату і эканамічнага шантажу не раз прадпрымаліся і ў дачыненьні да Беларусі. Але ніхто не прымусіць нас збочыць з абранага шляху..”.
На Кастрычніцкай плошчы і на плошчы Перамогі для вэтэранаў устаноўленыя крэслы. Уздоўж праспэкту на адмысловых пляцоўках выступаюць творчыя калектывы.
У 10 гадзінаў увечары у сталіцы і абласных цэнтрах будзе дадзены салют, прысьвечаны Дню перамогі
Учора падчас азнаямленьня з праектамі забудовы Менску, Аляксандар Лукашэнка заявіў ад неабходнасьці пабудаваць новы музэй Вялікай Айчыннай вайны. Новы будынак музэю плянуецца разьмясьціць на праспэкце Пераможцаў побач з паркам Перамогі.
Сёньня ў Беларусі жыве 57,5 тысячаў вэтэранаў вайны, 42,6 тысяч прымалі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяньнях.