Чарговы дзень на чэмпіянаце сьвету-2008 па хакеі з шайбай у канадзкім Квэбэку выдаўся дажджлівым і пахмурным.
Хоць сонца заглянула ў акенца расейскай зборнай, якая ў овэртайме пад музычнае суправаджэньне знакамітай “Кацюшы” змагла пераадолець чэскую каманду – 5:4. Зрэшты, дадатковы час у гэтай сустрэчы на руку беларускай зборнай і яе шматлікім заўзятарам. Падначаленыя Курта Фрэйзэра, якія суткамі пазьней гуляюць са швэйцарцамі, у выпадку выхаду ў наступны этап турніру будуць мець добры шанц не адстаць ад фаварытаў групы “D”, якім за згаданы матч будзе “налічаная” нічыя, і набраць неабходную колькасьць ачкоў, каб прабіцца яшчэ далей – у 1\8 фіналу.
Учора ў штаб беларусаў меўся прыехаць гулец “Каларада” Руслан Салей і “манрэалец” Міхаіл Грабоўскі. Як вядома, і “Каларада”, і “Манрэаль канадыенс” датэрмінова выбылі са штыкавых матчаў НХЛ за Кубак Стэнлі. Браты Касьціцыны – Андрэй і Сяргей – таксама значыліся ў сьпісе Фрэйзэра. Праўда, дакладнай інфармацыі наконт іхнага тэрміновага прыбыцьця ў Квэбэк для ўзмацненьня шэрагаў беларускай каманды не было.
Нягледзячы на датэрміновы выхад расейскай зборнай у наступны раўнд турніру, вялікай радасьці на тварах расейскіх заўзятараў бачна не было. Справа ў тым, што іхні другі брамнік Аляксандар Яроменка ў матчы з чэхамі парваў зьвязкі і ўжо вымушаны разьвітацца з чэмпіянатам. А асноўны галкіпэр Яўген Набокаў задзейнічаны ў накаўт-раўндзе Кубка Стэнлі за “Сан-Хасэ”, які да ўчорашняга дня “гарэў” “Даласу” 2:3. Уся расейская каманда, і фанаты ў тым ліку, цяпер моляцца за “Далас”, каб вырваць з шэрагаў амэрыканцаў Набокава. Для гэтага патрабуецца няшмат – у бліжэйшай гульні “Сан-Хасэ” павінен прайграць. У адваротным выпадку трэнэру расейсцаў Вячаславу Быкаву давядзецца аднаго з галкіпэраў на матч з датчанамі выклікаць з Расеі.
Яшчэ адны геаграфічныя суседзі беларусаў – латышы – учора першыя выступілі ў рэтра-форме ўзору 1930-гадоў супраць канадцаў у Галіфаксе і разгромна прайгралі.
Алесь Слуцкі, Квебек