29-га красавіка амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву адносна грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, які з 12-га сакавіка знаходзіцца пад арыштам ў ізалятары КДБ
Амэрыканскія дыпляматы занепакоеныя станам здароўя свайго суайчыньніка, які , паводле зьвестак амбасады ЗША “страціў шмат вагі і вельмі слабы”. Таксама ў заяве адзначаецца, што ў ізалятары КДБ “спадару Зэльцэру не дазваляецца штодзённа прымаць неабходныя яму лекі, што можа прывесьці да незваротнай шкоды ягонаму арганізму”.
Паведамляецца, што яшчэ 25-га красавіка Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў урад Беларусі неадкладна вызваліць спадара Зэльцэра з меркаваньнях гуманнасьці. “Мы заклікаем ўрад Беларусі пазытыўна разгледзіць гэтую просьбу з тым, каб ўратаваць жыцьцё амэрыканскага грамадзяніна, які пакутуе ў беларускай турме”, -- сказана ў заяве амбасады ЗША ў Беларусі