Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай, дзе выказваецца занепакоенасьць станам здароўя Эмануіла Зэльцэра, зьняволенага ў Беларусі.
Грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр мае сур'ёзныя праблемы са здароўем і мусіць штодня прымаць адмысловыя лекі. Нягледзячы на неаднаразовыя патрабаваньні консульскага доступу да сп. Зэльцэра, амэрыканскім дыпляматам было дазволена наведаць яго толькі аднойчы – 27 сакавіка.
“Урад Беларусі, – гаворыцца ў заяве, – не паведаміў своечасова пра арышт Зэльцэра і пра стан ягонага здароўя і не паінфармаваў амбасаду ЗША пра тое, што нядаўна ён быў пераведзены ў дзяржаўны псыхіятрычны шпіталь”.
Дзярждэпартамэнт заклікае ўлады Беларусі “выконваць свае міжнародныя юрыдычныя абавязаньні і забясьпечыць неадкладны і рэгулярны консульскі доступ да Эмануіла Зэльцэра”.