Такую суму МЗС Польшчы паабяцаў выплаціць тэлекампаніі “Белсат” за абсталяваньне, сканфіскаванае на мінулым тыдні беларускай міліцыяй і КДБ падчас ператрусаў у офісе і на кватэрах журналістаў кампаніі ў Беларусі.
Разам з тым МЗС Польшчы вырашыў выдаткаваць сёлета на працу “Белсата” меней, чым плянавалася - 18 мільёнаў злотых, а не 21 мільён. Розьніца складае каля мільёну 400 тысяч даляраў.