Сваякі рэпрэсаваных актывістаў апазыцыі ўзялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове, якая прайшла 29 сакавіка ў Чырвоным касьцёле ў Менску.
Дыктоўку пісалі 11 чалавек, у тым ліку маці зняволеных экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і моладзевага актывіста Андрэя Кіма, актывіста апазыцыі Зьмітра Касьпяровіча, бацька праваабаронцы Цімафея Дранчука, а таксама маці і сын палітыка Вячаслава Сіўчыка.
Тэкст дыктоўкі — "Прадмову" да зборніка Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" — зачытаў літаратар і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.